• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародны ПЭН выказаўся ў падтрымку італьянскага журналіста Раберта Савіяна, якога будуць судзіць за крытычную прамову

    Раберта Савіяна хутка паўстане перад судом у Рыме па абвінавачанні ў паклёпе на Джорджыю Мелоні, прэм’ер-міністра Італіі і лідарку партыі «Браты Італіі». Пісьменніка будуць судзіць за крытычную прамову ў адносінах да лідаркі ўльтраправых.

    Пісьменнік, журналіст і лаўрэат ПЭН-прэміі Раберта Савіяна хутка паўстане перад судом у Рыме па абвінавачанні ў паклёпе на Джорджыю Мелоні, прэм’ер-міністра Італіі і лідарку партыі “Браты Італіі” (якая мае неафашысцкія карані). Пісьменніка будуць судзіць за крытычную прамову ў адносінах да лідаркі ўльтраправых пасля таго, як яна заявіла, што лодкі НДА, якія спрабуюць выратаваць бежанцаў у цэнтральным Міжземным моры, павінны быць патопленыя, а мігранты пакінутыя ў адкрытым моры. Савіяна судзяць па артыкуле 595 Крымінальнага кодэкса Італіі, які прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

    Прэзідэнт Міжнароднага ПЭНа Бурхан Сонмез заклікае прэм’ер-міністра Мелоні зняць усе крымінальныя абвінавачванні ў паклёпе супраць Савіяна і выконваць нацыянальныя і міжнародныя абавязацельствы Італіі па захаванні свабоды выказвання. Ліст таксама даступны на італьянскай мове і ўпершыню быў апублікаваны ў “La Stam­pa”. Міжнародны ПЭН звязаўся з офісам прэм’ер-міністра 4 лістапада,  на момант публікацыі адказу не было.

    Паважаная прэм’ер-міністр Джорджыя Мелоні, 

    Я пішу ад імя Міжнароднага ПЭНа, глабальнай асацыяцыі пісьменнікаў, якая займаецца папулярызацыяй літаратуры і абаронай свабоды выказвання, каб выказаць сур’ёзную занепакоенасць лёсам калегі-пісьменніка Раберта Савіяна, якому пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі па крымінальных абвінавачваннях у паклёпе. Мы заклікаем вас спыніць справу супраць яго і зрабіць усё, што ад вас залежыць, каб падтрымаць журналісцкія расследаванні і незалежныя СМІ. 

    Савіяна неаднаразова падвяргаўся нападам за мірнае выказванне сваіх поглядаў. Апошнія абвінавачанні супраць яго, на жаль, адлюстроўваюць трывожную тэндэнцыю ў Італіі, дзе журналісты і пісьменнікі працуюць, усведамляючы, што на іх могуць падаць у суд і зняволіць за тое, што яны кажуць і пішуць.

    Нягледзячы на заклікі Канстытуцыйнага суда Італіі правесці ўсебаковы перагляд крымінальнага заканадаўства аб паклёпе, журналісты і пісьменнікі па-ранейшаму караюцца турэмным зняволеннем у выпадку паклёпу ў прэсе. Крымінальныя справы аб паклёпе вымотваюць сваіх ахвяраў. Яны крадуць у іх час, грошы, жыццёвую энергію. Самае галоўнае, што яны карныя і могуць прывесці да самацэнзуры і перашкодзіць журналісцкім расследаванням, якія так неабходныя ў здаровай і дзеючай дэмакратыі. Яны ўяўляюць сабой пагрозу свабодзе выказвання меркаванняў, якая замацавана ва ўнутраных і міжнародных абавязацельствах Італіі ў галіне правоў чалавека.

    Калі Вы, як прэм’ер-міністр Італіі, дазволіце правядзенне справы супраць яго, гэта будзе жахлівым пасылам для ўсіх журналістаў і пісьменнікаў у краіне, якія, магчыма, больш не асмеляцца выказвацца, баючыся расправы.

    Савіяна не адзін. Мы падтрымліваем яго і будзем працягваць агітацыю, пакуль усе крымінальныя абвінавачанні ў паклёпе не будуць з яго знятыя, а яго права мірна выказваць свае погляды не будзе захаванае раз і назаўжды.

    Бурхан Сонмез, Прэзідэнт Міжнароднага ПЭНа

    У снежні 2020 года ў палітычным тэлевізійным чат-шоу “Piaz­za­puli­ta” Савіяна папрасілі пракаментаваць смерць дзіцяці з Гвінеі пасля гібелі лодкі з мігрантамі ў Міжземным моры. У тым ліку ў сваіх заўвагах Матэа Сальвіні, які нядаўна быў прызначаны віцэ-прэм’ерам Італіі і які ў папярэдні час быў міністрам унутраных спраў, у прыватнасці, увёў указ аб накладанні штрафаў у памеры да 50 000 еўра на выратавальныя лодкі, якія дастаўляюць людзей у Італію, Савіяна сказаў: «Мелоні і Сальвіні я хачу сказаць толькі адно: сволачы! Як вы маглі? Джорджыя Мелоні, якая назвала гэтыя выратавальныя лодкі “гандлярамі людзьмі”, якія трэба тапіць, пасля падала ў суд на Савіяна за паклёп. Суддзя ў Рыме пазней пастанавіў, што яго трэба судзіць. Адвакат Мелоні – на момант напісання артыкула – быў намеснікам міністра юстыцыі Італіі. Па словах юрыдычнай групы Савіяна, гэтая сітуацыя выклікае сумневы адносна незалежнасці судовай сістэмы.

    Гэта не першы раз, калі Савіяна становіцца мішэнню італьянскіх уладаў за мірнае выказванне сваіх поглядаў і крытыку антыіміграцыйнай рыторыкі. У 2018 годзе Сальвіні падаў у суд на Савіяна за прамову, у якой ён быў апісаны як «Min­istro del­la Mala Vita», фраза, запазычаная ў антыфашыста пачатку 20-га стагоддзя Гаэтана Сальвеміні. У прыватнасці, Сальвіні выкарыстаў бланк Міністэрства ўнутраных спраў, у той час як урад, у якім Сальвіні быў віцэ-прэм’ерам і міністрам унутраных спраў, захоўваў маўчанне. У сваёй прамове Савіяна абвінаваціў Сальвіні ў ігнараванні дзеянняў  мафіі на поўдні Італіі дзеля распальвання варожасці супраць імігрантаў.

    Міжнародны ПЭН вядзе актыўную кампанію ў абарону Савіяна і заклікае зняць з яго ўсе абвінавачванні. Першае слуханне прызначанае на 1 лютага 2023 года. Раней, у чэрвені 2018 года, Сальвіні пагражаў пазбавіць Савіяна паліцэйскага эскорту. Савіяна жыве пад пастаяннай аховай паліцыі з кастрычніка 2006 года пасля таго, як атрымаў пагрозы з боку мафіі пасля публікацыі яго бэстсэлера «Гамора».

    Артыкул 595 Крымінальнага кодэкса Італіі вызначае паклёп як шкоду рэпутацыі асобы праз зносіны з некалькімі асобамі і прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі. У 2020 годзе Канстытуцыйны суд Італіі заклікаў парламент правесці шырокую і ўсебаковую рэформу заканадаўчай базы аб паклёпе – як крымінальнай, так і грамадзянскай. Аднак у чэрвені 2021 года суд пастанавіў, што артыкул 595 Крымінальнага кодэкса адпавядае Канстытуцыі, паколькі дапускае пазбаўленне волі ў выпадках «выключнай жорсткасці».

    Чытайце яшчэ:

    Акция солидарности с Евгением Меркисом: норвежские журналисты поддержали белорусского коллегу

    Супрацьдзеянне прапагандзе і рэфармаванне регулявання медыясектару: у Страсбургу абмеркавалі праблемы беларускіх СМІ

    Працэс над журналістам “Комсомольской правды” Генадзем Мажэйкам пачнецца 1 снежня

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці