• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МУС прызнаў светлагорскі тэлеканал «Ранак» «экстрэмісцкім фармаваннем»

    Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», адпаведнае рашэнне прынятае МУС 5 верасня.

    Прыватная рэгіянальная тэлерадыёкампанія «Ранак» у Светлагорску практычна перастала працаваць пасля затрыманняў, арыштаў і штрафаў, якія адзін за адным пасыпаліся на іх гэтым летам. 9 чэрвеня сілавікі ГУБАЗіКа затрымалі дзевяць супрацоўнікаў «Ранак-медыя» і «Ранак-рэклама», якія рыхтавалі тэле- і радыёнавіны, выдавалі газету «Ранак-плюс» і займаліся рэкламай.

    У ліку затрыманых журналіст Андрэй Ліпскі, аператар Павел Рабко, галоўны рэдактар Вадзім Вежнавец, аператар Уладзімір Папоў, маркетолаг Марына Бычкоўская, галоўны бухгалтар Алена Кісялёва, сакратарка Крысціна Казялькова. Яшчэ дзвюх супрацоўніц — Ганну Згурскую (цяжарная) і Лізавету Шавяленка (мае інваліднасць) — адпусцілі пасля складання пратаколаў. Усіх іх звінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

    На трэці дзень затрыманых даставілі з ізалятара часовага ўтрымання ў суд Светлагорскага раёна. Ліпскага і Рабко пакаралі 7 суткамі адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй мабільных тэлефонаў, Вежнаўца і Папова — трыма суткамі арышту. Бычкоўскую, Кісялёву і Казялькову суд аштрафаваў на 25 базавых велічынь кожную (што адпавядае 925 рублям). Пазней пакаралі штрафам у 780 рублёў з канфіскацыяй мабільных тэлефонаў Згурскую і Шавяленка. Прычым, Згурская карысталася тэлефонам, узятым у крэдыт.

    Пасля маштабнага ціску супрацоўнікі «Ранак-медыя» і «Ранак-рэклама» пачалі звальняцца, сярод іх і тыя, хто меў непасрэднае дачыненне да журналісцкай працы.

    Афіцыйнай прычынай адміністрацыйнага пераследу супрацоўнікаў медыя назвалі нібыта подпісы на групу «Светлік. Светлагорск» у сацсетцы «Одноклассники», хоць яна, наколькі вядома, не ўнесеная ў спіс «экстрэмісцкіх».

    3 жніўня ў Светлагорску затрымалі рэдактарку інфармацыйнай кампаніі «Ранак» Юлію Даўлетаву. Праз паўдня пасля затрымання яе адпусцілі.

    Абазнаная ў сітуацыі крыніца схільная лічыць, што сапраўдны матыў палягае ў асвятленні тэлекампаніяй аварыі на заводзе беленай цэлюлозы Светлагорскага цэлюлозна-картоннага камбіната, якая здарылася 7 чэрвеня і ў выніку якой загінулі трое работнікаў завода. Тэлекампанія першай паведаміла пра надзвычайнае здарэнне з выбухам і чалавечымі ахвярамі.

    Прыватная тэлерадыёкампанія «Ранак» была заснаваная ў Светлагорску два дзесяцігоддзі таму прадпрымальнікам Ігарам Кашлікавым. Высілкамі дырэктара неўзабаве тут утварылі яшчэ і прыватнае прадпрыемства «Ранак-рэклама». Займаліся рэкламай, паліграфіяй, СМІ. У рэгіёне ТРК стала заўважнай інфармацыйнай структурай. Паводле яе ўласных ацэнак, аўдыторыя кампаніі — гэта 100 тысяч жыхароў горада і раёна. Дарэчы, практыку інфармавання насельніцтва тэлерадыёкампаніяй вывучалі нават дэпутаты мясцовых саветаў, наведваючы створаны тут медыяхаб «Гарышча» (па-руску — «Чердак»).

    Заснавальнік і ўласнік кампаніі Ігар Кашлікаў праз прэтэнзіі падатковай службы ў 2021 годзе пакінуў межы Беларусі, даверыўшы выконваць абавязкі кіраўніка  галоўнаму рэдактару Вадзіму Вежнаўцу.

    Страціўшы тэлемедыйныя функцыі, кампанія згубіла асноўную частку рэкламы — крыніцу свайго існавання.

    Чытайце яшчэ:

    «Сёння цана памылак вельмі высокая». Як ва ўмовах эміграцыі і «прававога дэфолту» ў Беларусі працуюць журналісты-расследавальнікі

    Открытки для Марины Золотовой. «Репортеры без границ» запускают кампанию в поддержку главреда TUT.BY

    Усё, што трапляла ў аб’ектыў, станавілася шэдэўрам. Памёр вядомы фатограф Анатоль Кляшчук

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці