• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На глыбоцкага журналіста Змітра Лупача завялі чарговую адміністрацыйную справу

    28 жніўня незалежнаму журналісту з Глыбокага Змітру Лупачу прыйшла позва з’явіцца ў Браслаўскі РАУС. Як напісана ў позве, у сувязі з правядзеннем праверкі па факце выяўлення ў сетцы Інтэрнэт на інтэрнэт-сайце belsat.eu відэасюжэта, размешчанага 5 ліпеня.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/bf86284c-6e9d-4012-beb8-f29fb2bca0e9_w1023_r1_s_4.jpg

    Намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі  Браслаўскага РАУС, маёр міліцыі Вадзім Балтуноў склаў на Змітра Лупача пратакол. У ім журналіста вінавацяць у парушэнні артыкула 35 Закона аб СМІ. І зноў незалежнага журналіста збіраюцца прыцягнуць да адказнасці па частцы другой артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, якая датычыцца толькі юрыдычных асобаў, а не фізічных.

    Змітра Лупача вінавацяць у тым, што ён не маючы акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта якога-небудзь замежнага СМІ, знаходзячыся на тэрыторыі г. Браслаў, узяў інтэрв’ю ў трох грамадзян, асобы якіх устаноўлены, і ў іншых, неўстаноўленых асобаў.

    Як кажа  Зміцер Лупач, размова, верагодна, ідзе пра апытанку, якую ён рабіў у Браславе. Яна ўвайшла ў сюжэт тэлеканала “Белсат” пад назвай: “Настаўніцу садзяць за кветку, а карупцыянеры Лукашэнкі – на свабодзе”.

    Паводле незалежнага журналіста, яму сказалі, што паперы да суда павінны падтрыхтаваць хутка. Суд мае адбыцца ў пачатку наступнага тыдня. Такую спешку журналіст тлумачыць тым, што 5 верасня сыходзяць тэрміны прыцягнення яго да адміністрацыйнай адказнасці.

    Нагадаем,  сёлета гэта ўжо восьмая справа, заведзеная міліцыянтамі на Змітра Лупача за яго прафесійную дзейнасць.

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца) АБНАЎЛЯЕЦЦА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці