• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На Кацярыну Андрэеву склалі адразу два пратаколы — яе вінавацяць у падрыхтоўцы сюжэту для неіснуючай перадачы

    Журналістка Кацярына Андрэева атрымала па пошце адразу два адміністратыўных пратаколы з Цэнтральнага РУУС Менску за стрым з акцыі пратэсту 3 ліпеня і святкаванне Дня дэсантніка 29 ліпеня. Карэспандэнтку вінавацяць у «парушэннi заканадаўства аб СМІ» (ч.2 арт. 22.9 КоАП) у выглядзе супрацы з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі МЗС.

    Пры гэтым, як адзначаецца ў пратаколе за акцыю 3 ліпеня, журналістка нібыта падрыхтавала відэасюжэт для праграмы «Навіны» на «Белсаце», хаця такой праграмы на тэлеканале наогул не існуе, а відэасюжэт Кацярына Андрэева не рыхтавала – яна толькі вяла стрым з мітынгу.

    «У адказ на гэтыя пратаколы, на абвінавачванні ў супрацы з замежным СМІ без акрэдытацыі, мне хочацца запытаць ва ўлады: а чаму журналісты Белсату i, у прыватнасці я, мусяць працаваць такім чынам? Можа таму, што акрэдытацыі фармальна выдае МЗС, а на самой справе кожная кандыдатура праходзіць верыфікацыю «на добранадзейнасць» у зусім іншых структурах? У такім выпадку я толькі цешуся, што не маю акрэдытацыі», — кажа журналістка ў каментары «Белсату».

    Кацярыне Андрэевай пагражае па 50 базавых велічынь (1150 рублёў) штрафу па кожнаму з пратаколаў.

    Дата суду над ёй пакуль невядомая.

    Журналістку не ўпершыню пераследуюць за яе прафесійную дзейнасць. 12 сакавіка Кацярына Андрэева была затрымана ў Воршы пасля «маршу недармаедаў», з якога вяла стрым, і правяла ноч за кратамі. На наступны дзень Аршанскі гарадскі суд прысудзіў Кацярыне штраф у памеры 30 базавых за «непадпарадкаванне міліцыі» і «парушэнне закону аб СМІ».

    4 траўня суд Савецкага раёну Менску завочна прысудзіў журналістцы штраф у памеры 45 базавых велічынь (1035 рублёў) за працу на «маршы недармаедаў» у Берасці 5 сакавіка. Такім чынам, гэта ўжо 3‑ці і 4‑ты адміністратыўны пратакол, складзены ў дачыненнi да журналісткі ў 2017 годзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці