• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты Лацінскай Амерыкі і Карыбаў выказалі салідарнасць з беларускімі калегамі

    У апошні дзень з’езду міжнароднай сеткі за свабоду выказвання IFEX у Берліне прадстаўнікі і прадстаўніцы арганізацый, якія абараняюць і прасоўваюць права на свабоду выказвання ў Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне (IFEX-ALC), далучыліся да Марафону салідарнасці са зняволенымі беларускімі калегамі.

    Журналісты Лацінскай Амерыкі і Карыбаў падчас з’езду глабальнай сусветнай сеткі за свабоду выказвання IFEX у Берліне. Красавік 2024 года. Фота: IFEX

    Ад мінулага тыдня за кратамі ў Беларусі ўжо 36 прадстаўнікоў і прадстаўніц медыя. Колькасць журналістаў у турмах не толькі не памяншаецца, але нават расце ў сувязі з апошнімі затрыманнямі.

    Таму калегі БАЖ па IFEX — Artícu­lo 19 (Мексіка і Цэнтральная Амерыка), Arti­go 19 (Бразілія), Asso­ci­a­tion of Caribbean Media Work­ers, Foun­da­tion for Press Free­dom, Aso­ciación Mundi­al de Radios Comu­ni­tarias Améri­ca, Brazil­ian Asso­ci­a­tion for Inves­tiga­tive Jour­nal­ism і іншыя сябры сеткі IFEX-ALC — вырашылі выказаць сваю падтрымку і салідарнасць са зняволенымі калегамі ў беларускіх турмах.

    Прадстаўнікі і прадстаўніцы IFEX-ALC сфатаграфаваліся з партрэтамі беларускіх калег за кратамі.

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці! Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці