• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Нас людзі завочна пахавалі» — сям’я бабруйскага смяротніка распавяла, як публікацыі ў СМІ паўплывалі на жыццё

    Маці асуджанага да расстрэлу жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча, Антаніна Уладзіміраўна распавяла праваабаронцам "Вясны", да чаго прывяло парушэнне мясцовымі журналістамі прэзумпцыі невінаватасці і распаўсюдзе СМІ асабістых дадзеных іх сем'і.

    Бабруйскія гарадскія газеты падчас следства да абвяшчэння прысуду апублікавалі адрасы сваякоў Асіповіча, месцы працы і іх фатаграфіі, узятыя з асабістай старонкі ў «Аднакласніках» абвінавачанага.

    «Мы адразу сталі тэлефанаваць у рэдакцыі, якое яно мелі права публікаваць адрасы і фатаграфіі. Аднак нам адказвалі, што праблем у гэтым не бачаць, паколькі старонка Асіповіча ў «Аднакласніках» адкрыта. Але пакуль ідзе следства, пакуль ён не прызнаны вінаватым, твар яго нават не павінны былі паказваць. А тут фатаграфіі і кватэры, і сям’і. Нават паказалі фатаграфію майго ўнука, пляменніка Аляксандра, якому яшчэ і трох гадоў няма.

    Мы самі не маглі закрыць старонку, таму што следчыя канфіскавалі кампутар. Мы прасілі іх закрыць старонку, але мяне адправілі да ўчастковага. Той сказаў, што спецыялісты не могуць гэта зрабіць, паколькі «Аднакласнікі» — расійская сацыяльная сетка», — распавядае маці Асіповіча, Антаніна Уладзіміраўна.

    На старонцы ў «Аднакласніках» у Асіповіча было адзначана, хто яго брат і сястра. Журналісты настойліва тэлефанавалі нават ім, каб узяць інтэрв’ю.

    «Адна сям’я патэлефанавала пасля такіх званкоў і сказала: «Адмоўся ад сына, забудзься на яго, глядзі сваю дачку. Ён табе не сын і нам не сваяк. А то тэлефануюць маім дзецям і пытаюцца!» Але як гэта адмоўся?..

    «Яшчэ да абвяшчэння прысуду гарадскія журналісты пісалі артыкулы, дзе называлі маё імя і імя па бацьку, дзе я працую, месца працы дачкі. Падчас следства дапускалі сабе такія выразы ў дачыненні да майго сына як «забойца», «монстр», «чыкаціла». Пасля гэтага мне людзі тэлефанавалі і казалі, што не будуць больш з намі размаўляць. Нас людзі проста завочна пахавалі», — распавядае маці Асіповіча.

    Гэта ўсё прывяло да таго, што сястры Асіповіча прыйшлося змяніць месца працы, у яе дайшло да разводу з мужам.

    «Начальнік выклікаў майго зяця і сказаў, бяры сям’ю і з’язжай з горада. Я не ведаю, што з вамі будзе на працы, і што з вамі будзе ў двары.

    Быў выпадак, калі да дачкі з дзіцём падышоў незнаёмы чалавек і сказаў: вы яшчэ дыхаеце? Як вы жывеце ўвогуле? Ён ведаў у твар усю сям’ю, дзякуючы мясцовым газетам. Дачцы нават прыйшлося змяніць працу», — успамінае Антаніна Уладзіміраўна.

    Сваякам Асіповіча ўдалося закрыць яго старонку з асабістымі дадзенымі сям’і толькі пасля таго, калі яму дазволілі пісаць лісты і ён змог выслаць пароль.

    «Са дня затрымання да яго было прадузятае стаўленне. Яму адразу сказалі, што артыкул расстрэльны і яму не жыць. Супрацоўнікі міліцыі бегалі тады і віншавалі адзін аднаго з тым, што «новыя зорачкі» сабе зарабілі, што злавілі яго цягам сутак. Так ён і не ўцякаў! Ён сядзеў каля пад’езду і не ведаў, куды яму падзецца», — успамінае тое, што здарылася маці Асіповіча.

    Цяпер Аляксандр Асіповіч знаходзіцца ў камеры «смяротнікаў» у СІЗА‑1 г. Мінска. Вярхоўны суд 14 траўня не задаволіў яго апеляцыйную скаргу. Ён рыхтуе наглядную скаргу.

    «Сына на вуліцу не водзяць. Кормяць, як на «забой». Радыё няма. Прэса нясвежая, у лепшым выпадку — тыднёвай даўнасці. Сядзіць у «адзіночцы». Спатканні даюць кожны месяц. Прыводзяць на спатканні ў робе з мішэнню, якую яму надзелі адразу пасля суда. Са свайго адзення ў яго — толькі бялізна», — распавядае пра ўмовы ўтрымання маці асуджанага да смяротнага пакарання Асіповіча.

    Аляксандр Асіповіч напісаў заяву на памілаванне на імя Прэзідэнта. Тое ж самае зрабіла і яго маці. Апошняй прыйшоў адказ, што заява будзе разгледжана на камісіі па памілаванні.


    *Камісія па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь была створана ў 1994‑м. У яе абавязкі ўваходзіць разгляд прашэнняў аб памілаванні, што паступаюць на імя кіраўніка дзяржавы.

    Кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» вядомы толькі адзін выпадак памілавання асуджаннага да смяротнага пакарання: у 2003 году Дзмітрыю Хархалю замянілі смяротны прысуд на 15 гадоў калоніі. Ён выйшаў на волю па УДВ, не дабыўшы год з прадугледжанага заключэння.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці