Навіны
Запрацаваў сайт пра літаратуру ў Беларусі і за яе межамі
З’явіўся падрабязны юрыдычны аналіз сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«З маімі артыкуламі таксама будзе нямала». У Гомелі пачынаецца суд над журналісткай Ларысай Шчыраковай
Гомельскі абласны суд сёння, 27 ліпеня, пачынае разглядаць крымінальную справу супраць былой журналісткі і краязнаўцы Ларысы Шчыраковай. Следства вінаваціць Шчыракову ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч.1, 2 арт. 361-4 КК) і «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (арт.369-1 КК). Пракуратура падтрымала кваліфікацыю. Справу разглядае суддзя Мікалай Доля. Судовае пасяджэнне зрабілі закрытым.
Журналіста Дзяніса Івашына таемна судзілі ў калоніі
Гэта вынікае з адказу начальніка магілёўскай папраўчай калоніі № 15, які прышоў маці Дзяніса Людміле Івашынай. Пра суд, які пастанавіў перавесці журналіста з калоніі на строгі турэмны рэжым, не ведалі ні родныя, ні ягоны адвакат.
Шэсць гадоў узмоцненага рэжыму: у Гродне вынеслі прысуд журналісту Паўлу Мажэйку
Родныя Анджэя Пачобута не атрымліваюць ад яго лістоў амаль тры тыдні
Аляксандра Ханевіч: «У іх зброя, а ў нас толькі праўда і ўсё»
Падчас акцыі салідарнасці з журналістам Анджэем Пачобутам, якая адбылася ўчора, 26 ліпеня, у Беластоку, Радыё Рацыя паразмаўляла з актывісткай, 70-гадовай блогеркай.
Instagram палягчае стварэнне Reels з дапамогай шаблонаў
Мининформ включил медиа «План Б» в список «экстремистских материалов»
Мининформ включил соцсети медиа «План Б» в список «экстремистских материалов», следует из обновленного перечня на сайте ведомства, пишет «Медиазона».
У рэдактара прафсаюзнага бюлетэня Вацлава Арэшкі за кратамі пагаршаецца зрок
Пра гэта паведамляе «Народная Воля» са спасылкай на былых калег прафсаюзных актывістаў, арыштаваных разам са спадаром Арэшкам.
Навуковец і сустваральнік самвыдата «Pamylka» Юрый Адамаў атрымаў тры гады калоніі
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», палітзняволенага асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такі прысуд Юрыю Адамаву вынесла суддзя Дзіна Кучук 24 ліпеня 2023 году ў Мінскім гарадскім судзе.
«Не дай страху табой авалодаць». 27 ліпеня журналіст Алег Груздзіловіч прэзентуе сваю кнігу
Музыку Мікіту Найдзёнава асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» і вызвалілі з‑пад варты ў залі суду
Адкрыты збор для дапамогі фотажурналісту Генадзю Верацінскаму
Генадзь Верацінскі — сябра Беларускай асацыяцыі журналістаўі апазіцыйнай Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі (АГП). Зараз фотажурналісту, які мае інваліднасць 2-й групы, патрэбна дапамога, каб уладкавацца ў новай краіне.
На Магілёўшчыне зноў адкрываюцца шапікі «Саюздрука», але ўжо гомельскія, віцебскія
12 ліпеня 2023 года завяршылася шматгадовая эпапея з банкруцтвам “Магілёўсаюздрука”, пра якое пісалі mogilev.media і якое пакінула жыхароў рэгіёна без шапікаў са свежай прэсай. Усюды па Магілёўшчыне зачыніліся не толькі кіёскі, але часам – адзіныя друкарні на ўвесь горад, як, напрыклад, у Крычаве. У Бабруйску каля 50 шапікаў перасталі працаваць яшчэ ў мінулым годзе, піша mogilev.media.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.