• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У рэдактара прафсаюзнага бюлетэня Вацлава Арэшкі за кратамі пагаршаецца зрок

    Пра гэта паведамляе «Народная Воля» са спасылкай на былых калег прафсаюзных актывістаў, арыштаваных разам са спадаром Арэшкам.

    «У Вацлава Арэшкі — праблемы. Па-першае, у яго досыць дрэнны зрок, які толькі пагаршаецца. У свой час на вачах яму нават рабілі аперацыю. Па-другое, Вацлаву па-ранейшаму даюць спагнанні, а таму забараняюць і сустрэчы, і перадачы», — паведамляюць журналістам «Народнай Волі» іх суразмоўцы.

    Журналіста, публіцыста, палітолага Вацлава Арэшку асудзілі 5 студзеня 2023 года. Суддзя Алена Папкова прызначыла рэдактару бюлетэня прафсаюза РЭП 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

    Вацлаў Арэшка займаўся пераважна культурніцкімі праектамі ды ініцыятывамі. У якасці журналіста і даследчыка гісторыі друкаваўся ў часопісах «Спадчына», Arche, pAR­Ti­san, рэдагаваў электронны сайт-архіў «Вытокі» . Выступаў як палітолаг у беларускіх і замежных СМІ. Акрамя таго, ён актывіст ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», ініцыятар стварэння «Кнігі Гонару Курапатаў» у памяць пра ахвяр рэпрэсій.

    У вір судовых разбіральніцтваў патрапіў 19 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры — за тое, што нібыта «браў актыўны ўдзел у дзейнасці незалежных прафсаюзаў» як рэдактар прафсаюзнага бюлетэня  работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

    Чытайце яшчэ: 

    Публікацыя фільма пра пратэсты выклікала гучны рэзананс. Прычына — у бяспецы. Што кажуць аўтар і медыя?

    Ольга Лойко: Если есть идея, как освободить политзаключенных без переговоров и уступок, озвучьте, но я ее не вижу

    Навуковец і сустваральнік самвыдата «Pamylka» Юрый Адамаў атрымаў тры гады калоніі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці