Навіны
Галоўнага рэдактара “Вольнага горада” ўвечары 25 сакавіка выклікалі ў міліцыю
Акцыя салідарнасці. 50 журналісцкіх саюзаў Еўропы патрабуюць вызвалення беларускіх калег
Кіраўнікі 50 журналісцкіх саюзаў і аб'яднанняў у 33 еўрапейскіх краінах сёння заклікалі свае ўрады ўзмацніць ціск і прыняць меры ў сувязі з пастаяннымі парушэннямі правоў чалавека і свабоды прэсы ў Беларусі. У сумесным лісце яны заклікаюць кіраўнікоў ўрадаў сваіх краін запатрабаваць ад Беларусі неадкладнага вызвалення 12 зняволеных журналістаў і спынення адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу беларускіх калег.
Затрыманні ў Мінску 25 сакавіка
Журналіста Андрэя Пачобута затрымалі на 72 гадзіны у межах справы аб «распальванні варожасці»
Раніцай да журналіста Андрэя Пачобута прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта паспела паведаміць яго жонка Аксана.
У Брэсце затрымалі незалежных журналістаў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука
Журналістаў “Ганцавіцкага часу” выклікалі ў міліцыю і пратрымалі больш за дзве гадзіны
У Віцебску журналістку Алену Шабуню аштрафавалі на 870 рублёў за прафесійную дзейнасць
Суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў незалежную журналістку ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ. Суддзя Вераніка Барысава пастанавіла пакараць Алену Шабуню штрафам у 30 базавых велічынь (870 рублёў) паводле ч. 3 арт. 23.5 КаАП.
Карэспандэнт “Газеты Слонімскай” Язэп Палубятка выйшаў на волю ў Дзень Волі — са штрафам
31 сакавіка — апошні дзень вылучэння дэлегатаў на З’езд ГА «БАЖ»
Журналіст Дзяніс Івашын прызнаны палітвязнем
Гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка. Апошні яго матэрыял для «Новага Часу» быў пра тое, як былыя ўкраінскія супрацоўнікі «Беркута» паспяхова ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю. Таксама ён з'яўляецца журналістам і рэдактарам беларускай службы сайта «ІнформНапалм».
Журналістаў газеты “Ганцавіцкі час” выклікалі ў пракуратуру, а таксама ўручылі позвы ў РАУС
Спачуваем Людміле Атчанашанка ў сувязі са смерцю мамы
Союз журналистов Украины требует освобождения белорусских коллег
Адвакат Сяргей Зікрацкі не прайшоў пазапланавую пераатэстацыю
«Забралі сцяг і ліст ад Ігара Лосіка». У Мінску затрымалі беларускамоўнага блогера Ягора Тубелевіча
А 7-й раніцы пяць супрацоўнікаў міліцыі прыйшлі да беларускамоўнага блогера Ягора Тубелевіча. Ëн паспеў напісаць у сацсетках: «Да мяне ломяцца ў дзверы». Пасля гэтага перастаў выходзіць на сувязь.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.