Навіны
З Корпусу беларускай мовы прыбралі публікацыі незалежных медыяў
Праз паўгода бяздзеяння часткова аднавіў працу Беларускі N-корпус. Афіцыйнай прычынай спынення працы называліся тэхнічныя праблемы, але выглядае, што праект стаў ахвярай палітычнай цэнзуры. З корпусу зніклі амаль 90% тэкстаў, у тым ліку публікацыі нелазежных беларускіх СМІ, піша «Наша Ніва».
Сярод 20 беларускіх экспертаў, у дачыненні да якіх адкрытая «спецвытворчасць», — тры прадстаўнікі медыясферы
У Кіеве прыпынілі суд па справе Паўла Шарамета: фігуранты на вайне, прысяжныя з’ехалі за мяжу
Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева спыніў разгляд справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета. Двое з фігурантаў пайшлі ваяваць, а склад суда істотна змяніўся.
Докшыцкая раёнка будзе навучаць блогераў, каб запусціць анлайн-праект у TikТок i Instagram
Дырэктара тэлекампаніі «Гродна» звольнілі за п’яную язду — Hrodna.life
Затрыманы былы журналіст і палітвязень Сяргей Гардзіевіч
Затрымалі былую журналістку catholic.by Аксану Ючкавіч
З’явілася новае беларускае рэаліці-шоу: модныя фатографы паказваюць унутраную кухню сваіх фотасесій
В Беларуси решили бороться с VPN, чтобы ограничить доступ к независимым источникам информации
У Віцебску затрымалі былога выдаўца і распаўсюджвальніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду
Сяргей Навумчык сыходзіць з журналістыкі на пенсію. У штаце «Радыё Свабода» ён прапрацаваў 25 гадоў
«Беларускае Радыё Рацыя» таксама прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем»
Галоўнай рэдактаркай «Гродзенскай праўды» стала ідэолаг аблвыканкама
Барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова прызналі палітзняволеным
З канца чэрвеня 2023 г. яго ўтрымліваюць пад вартай у мінскім СІЗА. Справу, распачатую супраць Аляксандра Зянкова паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса, якраз гэтымі днямі разбірае Мінскі гарадскі суд. Яго вінавацяць у супрацоўніцтве з суб'ектам, абвешчаным уладамі экстрэмісцкім фарміраваннем.
Прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу пакінулі без зменаў
23 студзеня Мінскі абласны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу журналіста на вырак суда Маладзечанскага раёна, агучаны 3 лістапада мінулага года. Тады Аляксандру Манцэвічу прызначылі 4 гады калоніі і штраф памерам 14 800 рублёў. Зараз судовая калегія на чале з суддзём Уладзімірам Арэшкам пакінула скаргу без задавальнення і прысуд — без зменаў.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці