• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Святлана Ціханоўская заклікала міністра замежных спраў Польшчы захаваць «Белсат»

    Падчас публічнага форуму NATO беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім. Сярод іншага яны абмеркавалі сітуацыю з тэлеканалам «Белсат».

    Святлана Циханоўская і міністр замежных спраў Польшчы

    Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: https://t.me/CabinetBelarus

    Святлана Ціханоўская распавяла міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму пра крытычную важнасць і ўнікальнасць тэлеканала.

    «Я таксама падкрэсліла неабходнасць захавання і падтрымкі тэлеканала «Белсат» і санкцыянавання рэжыму ў Беларусі, а не людзей», — распавяла спадарыня Ціханоўская ў сваім афіцыйным акаўнце ў сацсетцы Х.   

    Нагадаем, што 4 ліпеня кіраўнік «TVP World» Міхал Бранятоўскі абнародаваў праект рэформы тэлебачання, пад які патрапіць і «Белсат».

    «Ліквідацыі «Белсату» не будзе, будзе новая структура. Я хачу падкрэсліць – «Белсат» не знікае, ён атрымлівае новыя магчымасці», – пераконвае кіраўнік «TVP World». — Гледачы ўбачаць змены 1 сакавіка 2025 года. Тады ж будзе прадстаўлена і новая назва. Гэта супадзе з прэзентацыяй новых рамак. У назве не будзе TVP, але будзе прысутнічаць слова «Польшча». Пошук новай назвы ўжо вядзецца».

    Эксперты гавораць, што перамены прывядуць да страты значнай часткі аўтаномнасці і скарачэнняў на тэлеканале. А былы супрацоўнік тэлеканала Зміцер Ягораў  зазначыў, што «новыя ўлады Польскага Тэлебачання, разам з урадам Польшчы (МЗС у прыватнасці) у межах «рэформы замежных рэдакцыяў» ліквідуюць… не, не «Белсат», а ягоную аўтаномію – у вельмі вялікай ступені».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці