• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праграма «Радыё Рацыя» будзе гучаць на хвалях латвійскага «Радыё‑4»

    Праграма «Беларускага Радыё Рацыя» «Месца для прэсы» будзе гучаць на хвалях латвійскага «Радыё‑4». Пра гэта «Радыё Рацыя» пагутарыла з галоўнай рэдактаркай латвійскага радыё Аннай Строй.

    Фота: скрыншот відэа Latvi­jas Televīz­i­ja

    РР: У нас будзе больш слухачоў. Пашыраецца і вяшчанне латвійскага Радыё‑4. Раскажыце пра гэтую канцэпцыю. На каго скіраваныя вашыя перадачы?

    Анна Строй: Перадусім, мы канал грамадскага латвійскага радыё. Мы імкнемся працаваць у інтарэсах грамадства, а не палітыкі. У нас існуе такое паняцце, як грамадскі заказ – у ім заўжды прысутнічае ідэя таго, што на хвалях латвійскага Радыё‑4 мусяць гучаць розныя мовы – мовы тых народаў, якія жывуць у Латвіі.

    У нас заўжды былі беларускія перадачы, дакладней, гэта была адна перадача “Світанак”, і яна была падрыхтаваная сіламі нашага нацыянальна-культурнага таварыства і расказвала пра лакальныя мерапрыемствы культурнага плана захоўвання роднай культуры, роднай мовы.

    Але, канешне, пасля 2020 года нам хацелася  павялічыць сваё беларускае вяшчанне. І вось зараз такая магчымасць у нас ёсць, у тым ліку дзякуючы вам, дзякуючы праграме “Месца для прэсы.”

    І ўвогуле гэта зараз вельмі настойлівае патрабаванне і палітыкаў, і часткі латвійскага грамадства спыніць дамінаванне расейскай мовы.

    У нас прыкладна 54,5 тысячы беларусаў у Латвіі, і менш за 1% размаўляюць у сем’ях на беларскай мове. Тым не менш, мы вельмі хочам, каб гучала менавіта беларуская мова, бо для нас гэта мае вялікі сімвалічны сэнс. І мы лічым, што нават, калі чалавек не разумее ці не выкарыстоўвае кожны дзень у сваёй сям’і родную мову, мову сваіх продкаў, тым не менш, для сапраўдных беларусаў важна, каб на хвалях гучала ягоная мова.

    У тым ліку, мы зараз думаем і пра пашырэнне вяшчання на ўкраінскай мове. Гэта ў нас задачы, пастаўленыя палітычнай уладай, але пры гэтым, мы, як калектыў радыё, падзяляем іх і гатовыя ўвасабляць іх у жыццё.

    РР:  Як выглядае медыйная прастора  ў Латвіі? У Беларусі дамінуюць дзяржаўныя СМІ, а незалежныя – выпіхнутыя з краіны. Але ў Латвіі, відаць, ёсць іншыя праблемы ў журналіствў?

    Анна Строй: Гэта праўда, гэта жорсткае спаборніцтва з тымі, каго мы называем грамадскімі журналістамі, блогерамі ці інфлюэнсерамі. Бо часам прафесійная журналістыка, якая скіраваная на праверку фактаў, перадусім, на тое, каб атрымаць каментар першакрыніцы, мы прайграем у аператыўнасці. Таму ў нас такія праблемы. Але пры гэтым я лічу, што зараз рынак прэсы, радыё і тэлебачання вельмі моцна скарачаецца, перадусім, праз інтэрнэт-парталы, а зараз ужо – праз сацыяльныя медыя.  

    РР: Дзе шукаць Латвійскае Радыё‑4?

    Анна Строй: Я б хацела парэкламаваць платформу аб’яднаных грамадскіх СМІ латвійскіх – зараз яна называецца rus.lsm.lv. Але ў свеце таго, пра што мы казалі, хутка партал памяняе сваю назву, ён будзе называцца lsm. plus. І там можна знайсці і нашае радыё і тэлебачанне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці