• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хто забіў літоўскага рэжысёра-дакументаліста ў Марыўпалі? Следства назвала падазраваных

    Мантас Кведаравічус. Фота: BNS

    Мантас Кведаравічус. Фота: BNS

    Літоўскі рэжысёр Мантас Кведаравічус у пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну знаходзіўся ў Марыўпалі, дзе вёў здымкі для свайго фільма. Там ён трапіў у акружэнне і загінуў. Цяпер Генпракуратура Літвы абвесціла, што ўстаноўлены падазраваныя ў забойстве дакументаліста, паведамляе LRT.

    Генпракурор Літвы Ніда Грунскене паведаміла, што падчас маштабнага дасудовага расследавання падазраванымі ў гэтым злачынстве былі прызнаныя трое вайскоўцаў 1-й асобнай мотастралковай брыгады 1-га армейскага корпусу так званай Данецкай Народнай Рэспублікі.

    Цяпер вырашаецца пытанне аб пачатку крымінальнага пераследу названых асоб. Для гэтага супрацоўнікі пракуратуры звярнуліся ў суд, каб прызнаць вайскоўцаў ДНР падазраванымі ва ўдзеле ў актах ваеннай агрэсіі супраць Украіны, а таксама ў незаконным затрыманні Мантаса Кведаравічуса, пазбаўленні волі і забойстве. У выніку ўсіх трох прызналі падазраванымі.

    — Цяпер у Генеральную пракуратуру Украіны накіраваны запыт аб аказанні юрыдычнай дапамогі для вызначэння месцазнаходжання гэтых падазраваных, уручэння ім азначэнняў суда аб прызнанні іх падазраванымі, правядзення іх допыту і іншых неабходных дзеянняў, — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры Літвы.

    Дасудовае расследаванне было распачатае ў Літве. У яго задачы ўваходзіць збор і дакументаванне заяў людзей, уцекачоў з Украіны ў Літву і іншыя краіны Еўропы, а таксама ўсіх іншых магчымых матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаны для прыцягнення да адказнасці віноўных.

    Рэжысёр-дакументаліст Мантас Кведаравічус загінуў ва ўзросце 45 гадоў. Ён быў забіты ў сакавіку 2022 года ў Марыўпалі, дзе вёў здымкі. Раней літовец зняў дакументальны фільм «Марыўпаль» (у 2015 годзе), а перад смерцю запісаў інтэрв’ю жыхароў і іх гісторыі ў разбураным вайной горадзе. Пасля смерці рэжысёра быў скончаны другі яго фільм «Марыўпаль-2». Ён быў паказаны на Канскім кінафестывалі, дзе атрымаў спецыяльны прыз ад журы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Телеграм‑бот «Глаз бога» и «Магнит». Как милиционеры пробивают телефонные номера, почты и адреса беларусов

    07.09.2023
    Акцэнты

    Какую информацию о нас хранят телеграм‑боты, чем они опасны и как удалить их из аккаунта? Отвечают эксперты

    21.08.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці