• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навучанне медыяграматнасці. Дапаможнік для трэнера «Не патані ў інфармацыйным дажджы»

    Гэты дапаможнік распрацаваны як практычны мануал для трэнераў па медыяпісьменнасці, якія, у сваю чаргу, будуць праводзіць трэнінгі для грамадзян розных узроставых груп і прафесій. Аўтары дапаможніка упэўненыя, што толькі праз веды і навыкі па медыяпісьменнасці, грамадзяне змогуць стаць больш устойлівымі да дэзінфармацыі, супрацьстаяць маніпуляцыям і быць больш моцнымі ва ўмовах інфармацыйнай вайны.

    Мэта гэтага матэрыялу — даць базавыя веды і навыкі ў сферы медыя, азнаёміць грамадзян з найбольш распаўсюджанымі відамі маніпуляцый і прапаганды, а таксама надзяліць іх базавымі інструментамі праверкі інфармацыі і крытычнага мыслення. Галоўнная задача гэтай дапамогі заключаецца не ў тым, каб сказаць якімі СМІ трэба карыстацца (што чытаць ці глядзець), а навучыць грамадзян не трапляць пад уплыў прапаганды, дапамагчы ім не стаць ахвярамі маніпуляцый, якія вядуць да панікі, нянавісці і розных страхаў.

    Чакаецца, што пасля такога трэнінгу ўдзельнікі будуць больш свядомымі медыяспажыўцамі, будуць ведаць, як правяраць сумнеўную інфармацыю і фармаваць попыт на больш адказную і праўдзівую журналістыку.

    Агульныя вынікі навучання

    Грамадзяне, якія будуць удзельнічаць у гэтым трэнінгу, змогуць:

    - Зразумець галоўныя прынцыпы работы медыя, прааналізаваць сваю медыяпрастору і навучыцца больш свядома падыходзіць да пытанняў медыяспажывання;
    - Усвядоміць механізм уплыву медыя і перайсці да селектыўнасці ўспрымання інфармацыі;
    - Навучыцца больш выразна вызначаць прапаганду, фэйкі і маніпуляцыі ў медыя, каб не падпасці пад іх уплыў, а таксама азнаёмяцца з практычнымі маркерамі і інструментамі, якія будуць дапамагаць ім у гэтым;
    - Развіць навыкі крытычнага мыслення і аналізу інфармацыі, якую атрымліваюць з розных тыпаў медыя;
    Даведацца пра механізм і наступствы выкарыстання стэрэатыпаў і мовы нянавісці ў медыя, навучыцца распазнаваць такога роду маніпуляцыі.

    Дапаможнік выдадзены пры ўдзеле Акадэміі ўкраінскай прэсы.

    Старонка, дзе можна спампаваць мануалы на рускай, украінскай і англійскай мовах і ўсе дадаткі да іх, знаходзіцца ТУТ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці