• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навуковец і сустваральнік самвыдата «Pamylka» Юрый Адамаў атрымаў тры гады калоніі

    Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», палітзняволенага  асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.  Такі прысуд Юрыю Адамаву вынесла суддзя Дзіна Кучук  24 ліпеня 2023 году ў Мінскім гарадскім судзе. 

    Праваабаронцы зазначаюць, што палітвязня прызналі вінаватым паводле арт. 361–2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Бок абвінавачання падтрымаў пракурор Раман Бізюк.

    Юрый Адамаў быў затрыманы напачатку сакавіка і змешчаны ў СІЗА‑1 на Валадарскага. У праўладных СМІ адразу з’явілася інфармацыя, што спадар Адамаў заданаціў 24 ахвяраванні «BySol» і «ByHelp» на агульную суму 1590 долараў., за што, па іх сцвярджэнні, і быў пакараны.

    Юрый — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдата «Pamyl­ka». Праваабаронцы распавядаюць, што ён вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ, пасля атрымаў PhD ва ўніверсітэце Уорыку (Англія) у кірунку «фізіка кандэнсаваных станаў». Ён рабіў Post­doc­tor­al-даследаванне ў Брукгэйвэнскай нацыянальнай лабараторыі (штат Нью-Ёрк, ЗША) аб удасканаленні лікавага мадэлявання для моцна карэляваных сістэмаў. І яшчэ адно Post­doc­tor­al-даследаванне ў тэорыі фізікі кандэнсаваных станаў у Тэхаскім універсітэце A&M (ЗША).

    Чытайце яшчэ:

    Публікацыя фільма пра пратэсты выклікала гучны рэзананс. Прычына — у бяспецы. Што кажуць аўтар і медыя?

    Ольга Лойко: Если есть идея, как освободить политзаключенных без переговоров и уступок, озвучьте, но я ее не вижу

    У суботу — анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!» Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку палітвязням і іх родным

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці