• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Новы Час» атрымаў папярэджанні ад Мінінфарма за чатыры артыкулы

    "Міжведамаснай камісіяй зроблена выснова аб тым, што інфармацыя, апублікаваная ў газеце "Новы час" (N3 ад 2021/01/22 і N 4 ад 2021/01/29), спрыяе нанясенню шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Міністэрства інфармацыі патрабуе выправіць парушэнні ў наступным нумары і праінфармаваць пра гэта міністэрства.

    Скрыншот чарговага нумару газеты «Новы Час»

    Паводле Мінінфармацыі, у парушэнне вышэй згаданага артыкула Закона аб СМІ ў газеце «Новы Час» былі размешчаныя наступныя артыкулы:

    «Чаму дыялогу не было, няма i не будзе», с. 4, нумар 3 ад 22 студзеня 2021 г.;

    «Крымiнальны» 2020-ты. Як i за што пратэстоўцы атрымлiвалi тэрмiны зняволення», с. 5, нумар 3 ад 22 студзеня 2021 г.;

    «Пакуль мяне дапытвалi, побач збiвалi людзей, i нікoгa гэта не бянтэжыла», с. 6–7, нумар 3 ад 22 студзеня 2021 г.;

    «Гета для ўлады» с. 3, нумар 4 ад 29 студзеня 2021 г.

    «Чым жа так перашкаджаюць незалежныя медыя тым, хто лічыць сябе ўладай? Чаму ўжо колькі месяцаў ідзе сапраўднае паляванне на незалежных журналістаў? Кагосьці адмовіліся друкаваць, кагосьці пазбавлілі статусу СМІ, а кагосьці наогул кінулі за краты. За што? За праўду. Праўда сёння і ёсць найгоршае злачынства. Асабліва, калі яе хочуць ведаць мільёны», — каментуе ліст ад Мінінфарма галоўны рэдактар «Новага Часу» Аксана Колб.

    — Мінінфарм патрабуе: “ліквідаваць названыя парушэнні неабходна пры выпуску чарговага нумара газеты «Новы Час», аб чым праінфармаваць Міністэрства інфармацыі не пазней за 5 красавіка 2021 года”. Як іх ліквідаваць не сказана. Ці то адклікаць усе асобнікі газеты і спаліць? Ці напісаць, што ў гэтых артыкулах усё няпраўда? А яшчэ цікава, што ад гэтага зменіцца. Дзяўчына Паліна, якая прайшла праз маральныя і фізічныя катаванні раптам захварэе на амнэзію? Шматлікія абсурдныя прысуды апошняга часу раптам стануць законнымі? Калі так, то, шаноўныя чытачы, лічыце, што ўсё, што вы ўбачылі ў вышэйзгаданых артыкулах у № 3 і № 4 “Новага Часу” можа спрыяць нанясенню шкоды нацыянальнай бяспецы, таму лепш забудзьце, нікому не расказвайце і больш не чытайце.

    Хаця мне здаецца, што шкоду нацыянальным інтарэсам маёй любімай Беларусі наносяць зусім іншыя дзеянні».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці