• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памерла жонка і паплечніца рэдактара газеты «Вольнае Глыбокае»

    Як стала вядома, 19 траўня пайшла з жыцця Іна Сядова — жонка і паплечніца былога рэдактара незалежнай рэгіянальнай газеты «Вольнае Глыбокае» Уладзіміра Скрабатуна. Спадарыні Іне было 67 гадоў.

    Іна Сядова

    Іна Сядова. Фота з сацыяльных сетак Іны Сядовай

    Уладзімір Скрабатун быў галоўным рэдактарам і інтэлектуалам «Вольнага Глыбокага», а Іна Сядова — рухавіком рэдакцыі, зазначаюць калегі.

    На яе плячах быў шэраг адказных функцый па лагістыцы — ад давозу і здачы нумароў газеты ў друкарню, да распаўсюду па крамах. Таксама яна займалася бухгалтэрыяй і рэкламай.

    Іна Сяргееўна, менавіта так да яе звярталіся калегі, заўжды стварала атмасферу пазітыву ў рэдактарскім калектыве. Яны згадваюць яе актыўнай, аптымістычнай і дзелавой жанчынай і з вялікім болем і смуткам выказваюць шчырыя спачуванні сям’і Скрабатуноў-Сядовых.

    Іна Сядова

    Фота з сацыяльных сетак Іны Сядовай

    Нагадаем, рэгіянальная беларуская штотыднёвая незалежная газета «Вольнае Глыбокае» выходзіла з 1994 года і спыніла сваю дзейнасць да 2021 года. За год да гэтага выданне адзначыла свой тысячны нумар і 25-годдзе. Газета праіснавала роўна 26 год, апошні яе нумар рыхтаваўся на каталіцкае Раство і быў надрукаваны 31 снежня.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае шчырыя спачуванні спадару Уладзіміру і дочкам памерлай: Надзеі і Наталлі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.