• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У ЗША падчас рэпартажу пра аварыю разбіўся верталёт навінавай кампаніі

    У прыгарадзе Лос-Анджэлесу верталёт тэлеканала NBC4, які вёў здымку з месца ДТЗ, раптоўна ўпаў і загарэўся. Загінула журналістка.

    Паліцыя і пажарныя расследуюць месца крушэння верталёта ў аўторак вечарам у Чатсуорце, прыгарадзе Лос-Анджэлесу. Фота: Раналда Баланас / Los Ange­les Times

    Аварыя адбылася 15 верасня ўвечары, піша Los Ange­les Times. Верталёт навіншчыкаў, абсталяваны для жывых трансляцыяў, працаваў на месцы смяротнага ДТЗ з удзелам аўтобуса. Каля 19 гадзін верталёт упаў і загарэўся недалёка ад месца першай аварыі.

    У выніку катастрофы загінулі тры чалавекі: журналістка Эліяна Марэна, якая вяла рэпартаж, пілот верталёта і чалавек на зямлі. Яшчэ некалькі людзей пацярпелі. Больш за 70 пажарных прыбылі на месца здарэння, каб патушыць пажар.

    Прычына крушэння верталёта не называецца. 

    Пра катастрофу вядучыя NBC4 паведамілі ў прамым эфіры.

    «Мы ведалі, што страцілі сувязь з нашымі людзьмі там, і толькі што атрымалі пацверджанне таго, што NewsChop­per 4 сапраўды ўпаў крыху раней за 7 гадзін вечара ў Чатсуорце», — сказала вядучая NBC Колін Уільямс падчас эмацыйнага прамога эфіру.

    «Нам спатрэбіцца некалькі хвілін, каб падумаць пра гэта, апрацаваць і перагрупавацца», — дадала яна. Пасля невялікай паўзы трансляцыя працягнулася.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.