• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выпускаў падкаста «Нешта будзе», які рабілі Івулін з Мелказёравым, больш не будзе

    Аляксандр Івулін закрыў падкаст «Нешта будзе», які ён рабіў разам з Мікітам Мелказёравым: «Рабіць гэты праект без Мікіты немагчыма».

    «Даражэнькія, дзякуй за вашу падтрымку! Выпускаў падкаста «Нешта будзе» больш не будзе. Вось такія сумныя навіны.

    Рабіць гэты праект без Мікіты немагчыма, але вялікі вам дзякуй за тое, што ён увогуле пабачыў свет. Ён існаваў выключна дзякуючы вашай падтрымцы. І гэта была сапраўды неверагодная гісторыя.

    Паклон вам за яе. Вялікі-вялікі шчыры дзякуй за гэты падкаст, які мы рабілі разам.

    Абдымаю! Нешта будзе і загляне сонца!» — гаворыцца ў абвестцы для падпісчыкаў падкаста. 

    Аляксандр Івулін і Мікіта Мелказёраў запусціліі сумесны падкаст «Нешта будзе» ў 2024 годзе. Праект існаваў за данаты. 

    Мікіта Мелказёраў раптоўна памёр 21 снежня на 38‑м годзе жыцця.

    «Беларускасць стала для яго паветрам. Мікіта дапамагаў нам бачыць саміх сябе». Беларусы пра нечаканую і несправядлівую страту

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.