«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: сайт і сацсеткі расійскага анлайн-выдання «Медиазона»
Міністэрства інфармацыі Беларусі 14 красавіка ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Ілюстрацыя: Марыя Талстова/ «Медиазона»
Гэтым разам у пералік забароненых да распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў уключылі сайт «Медиазона» (ідэнтыфікатар https://zona.media) і афіляваныя з ім старонкі ў сацыяльных сетках і месенджарах:
- Тiktok-акаўнт mediazona_news (ідэнтыфікатар tiktok.com/@mediazona_news);
- Facebook-акаўнт «Медиазона» (ідэнтыфікатар facebook.com/mediazzzona);
- Х‑акаўнт «Медиазона» (ідэнтыфікатар x.com/mediazzzona);
- Іnstagram-акаўнт (ідэнтыфікатар instagram.com/mediazzzona);
- Youtube-канал «Медиазона», які мае 285 тысяч падпісчыкаў (ідэнтыфікатар youtube.com/@mediazzzona);
- Telegram-канал «Медиазона», які мае больш за 165 тысяч падпісчыкаў (ідэнтыфікатар t.me/mediazzzona).
Рашэнне прызнаць гэтыя інтэрнэт-рэсурсы «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 10 красавіка 2026 года суд Цэнтральнага раёна Мінска.
«Медиазона» прэзентуе сябе як «незалежны СМІ пра вайну, сілавікоў і суды» праект быў запачаткаваны ў Расійскай Федэрацыі ў 2014 годзе.
Таксама «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны Youtube-канал з назвай «Мимоходом» (ідэнтыфікатар youtube.com/@mimohodom). Гэты рэсурс транслюе ў відэафармаце навіны пра падзеі ў Беларусі — «тыя, што не пакажуць па тэлевізары», удакладняюць стваральнікі канала. «Экстрэмісцкім» яго змест прызнаў 13 красавіка 2026 года суд Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Суд Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці 13 красавіка 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» акаўнт у ТikTok з назвай topnews.today1 (ідэнтыфікатар tiktok.com/@topnews.today1). Гэта яшчэ адзін інтэрнэт-рэсурс з навінамі Беларусі і свету ў відэафармаце.
@bajmedia