• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын здолеў пазваніць жонцы

    Пра гэта напісала жонка журналіста-расследвальніка Вольга Івашына, зазначылі праваабаронцы «Право имеют». 

    «Дзень сёння зранку выдаўся цудоўным. Пачаўся ён з… нечаканага тэлефанавання Дзяніса Івашына! Мы здолелі паразмаўляць усяго пару хвілінаў праз тэхнічныя складанасці з майго боку. Але ж Дзяніс паспеў павіншаваць мяне з заўтрашнімі ўгодкамі нашага шлюбу і сказаць, што я — усё самае дарагое і важнае ў яго жыцці! Я паспела яшчэ раз яго павіншаваць з народзінамі, бо мой віншавальны ліст Дзяніс пакуль не атрымаў», — распавяла спадарыня Вольга.

    Яна нагадала, што юбы вязень турмы мае на тэлефанаванне да 15 хвілін. Вольга Івашына  спадзяецца, што муж зможа скарыстацца сваім правам тэлефанаваць родным раз на месяц.

    «Голас у Дзяніса быў, як звычайна, аптымістычны і баявы, як і ягоны настрой. Ён даведаўся трошкі навінаў пра нас, пра свайго абаронцу ды нашае лецішча, то, пэўна, застаўся задаволеным», — дзеліцца падрабязнасцямі размовы спадарыня Вольга.  
     
    З 19 чэрвеня палітзняволены Дзяніс Івашын знаходзіцца ў турме Жодзіна. Амаль два месяцы родныя не атрымлівалі ад яго лістоў.

    Чытайце яшчэ: 

    Затрымалі журналіста Ігара Карнея

    Акцыя на фэсце «Тутака»: Ціханоўская, Латушка, Івулін і іншыя падтрымалі зняволеных журналістаў

    5 мировых трендов цифровых новостей, о которых нужно знать

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці