• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гаазе памёр заснавальнік руандыйскага «Радыё тысячы пагоркаў»

    Фелісьен Кабуга, якога абвінавачвалі ў злачынствах супраць чалавечнасці за ўдзел у генацыдзе ў Руандзе 1994 года, памёр, пражыўшы больш за 90 гадоў.

    У Гаазе памёр заснавальнік руандыйскага «Радыё тысячы пагоркаў»

    Фелісьен Кабуга

    Фелісьен Кабуга — бізнэсмен, які валодаў чайнымі плантацыямі. Ён быў сузаснавальнікам «Вольнага радыё і тэлебачання тысячы пагоркаў», якое стала рупарам прапаганды падчас генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе. Падчас яго, па розных ацэнках, загінулі ад 500 тысяч да 1,1 мільёна чалавек.

    У створаным Кабугам «Радыё тысячы пагоркаў» працавалі толькі прадстаўнікі народа хуту. У эфірах тлумачылі, як трэба забіваць, раздзяляць, гвалтаваць народ тутсі, а акрамя таго, агучваліся пайменныя спісы, каго неабходна было забіць, і месцы, дзе хаваліся тутсі. Таксама Кабугу абвінавачваюць у тым, што ён узброіў апалчэнне хуту, якое высочвала і забівала тутсі.

    Кабуга збег з Руанды ў 1994 годзе і жыў па падробленых дакументах спачатку ў Афрыцы, а пазней — у Францыі. У 1997 годзе Міжнародны трыбунал выставіў яму абвінавачванні ў падбухторванні да генацыду і злачынствах супраць чалавечнасці, але 26 гадоў Кабугу не маглі знайсці. Затрымалі яго ў 2020 годзе ў прыгарадзе Парыжа.

    Справа Кабугі разглядалася Міжнародным трыбуналам у Гаазе. Аднак суд у 2023 годзе прызнаў, што ён не можа несці крымінальную адказнасць з‑за цяжкага стану здароўя і старэчай дэменцыі, таму працэс быў фактычна спынены.

    Паведамляецца, што на момант смерці Фелісьену Кабугу было 93 ці 95 гадоў, у залежнасці ад розных крыніц.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.