• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праблемы афіцыйнай журналістыкі

    Нядаўна журналістка Тамара Лісіцкая засмуцілася з таго, што на нуль здрабнела прафэсыя журналіста: «Вот раньше был ведущий! Матер! Мозговит! Оригинален!».


    На фота: Тамара Лісіцкая (фота з сайту «Белорусские новости», дзе журналистка вядзе калонку ў рубрыцы «Мнения»)

    Хацелася б, канешне, даведацца, калі тое «вот раньше» было? За камуністычным часам, падчас перабудовы, у першыя гады беларускай незалежнасьці, калі зьявіўся шэраг легендарных выданьняў ды радыё 101,2? Ці пазьней, калі зачынілі гэтую радыёстанцыю, пачалі прыпыняць выданьне недзяржаўных газэтаў, і калі ў краіне запанавала цэнзура? 

    Ну ды ладна. Вернемся ў нашыя дні. Вось і яшчэ адна праблема: «А нонче все как-то так беспросветно глянцево. Все девочки мурлычат, все мальчики панибратски порыкивают. А самое главное — обходятся минимумом слов для обозначения самых разных оттенков своей тонкой натуры».

    Гэткім чынам, галоўная праблема палягае ў тым, што слоўнікавы запас журналістаў скараціўся да самага мінумаму, неабходнага адно для прыемнага абмену немудрагелістымі гендэрнымі пасланнямі. Адсюль і глямур як частка стылю афіцыйнай журналістыкі. Дарэчы, а чаму з гэтага трэба зьдзіўляцца? Для глямурнай і сэксапільнай камунікацыі «слоўніка-мінумуму» заўсёды больш чым дастаткова. Больш за тое, словы часам нават і замінаюць.

    Цікава, а чаму глямур пачынае рабіцца часткай беларускай афіцыйнай журналістыкі? Гэтым пытаньнем чытачоў сваёй рубрыкі спадарыня Лісіцкая, на жаль, не азадачыла.

    Пакарыстаюся журналісцкім штампам савецкіх часоў и зазначу, што «эстафэту заклапочанасьці станам прафэсіі» пераняў другі журналіст, якому дазволена зьяўляцца ў этэры ОНТ. Гэта Сяргей Дарафееў.


    На фота: Сяргей Дарафееў (фота з сайту «Белорусские новости», дзе журналист вядзе калонку ў рубрыцы «Мнения»)

    Ён аддае належнае сваёй каляжанцы і спрабуе пашырыць тэму: «Складывается впечатление, что сегодня в эфире может работать любой. «Шел мимо здания телевидения/радио и попал», — таким рассказом о начале «карьеры» может хвастать половина нынешних «ведущих». І прыводзіць канкрэтны выпадак: «Одна моя коллега, всю жизнь проработавшая в эфире, милая интеллигентная женщина, рассказала мне такой случай. На радио, где она работает, появилась „молодая звезда“ (одна из россыпи). В одном выпуске новостей эта „звезда“ умудрилась сделать 7 (!) неверных ударений».

    Рызыкну выказаць гіпотэзу: а ці не азначае гэта, што, акрамя строгіх ідэалягічных крытэраў, якія ўжываюцца пры адборы «кадраў», пануе яшчэ і мілая сэрцу былых савецкіх людзей схемка «знаёмства і блат»? Тым больш, што спадар Дарафееў, хоць і похадзь, але кажа пра «море… карьерных дрязг».

    Вось бы і задацца патаньнем пра рэальныя праблемы афіцыйнай журналістыкі афіцыйным журналістам. Але, як і спадарыня Лісіцкая, шаноўны С. Дарафееў адно заклапочаны адсутнасьцю красамоўнасьці сваіх калегаў (пра беларускую мову і ступень валоданьня ёю афіцыйнымі журналістамі гаворкі, вядома ж, не ідзе). Яно й зразумела — фармулявяць і, тым больш, абмяркоўваць рэальныя праблемы зусім не небясьпечна. А што да мовы, дык яно, можа, якраз і добра, што афіцыйныя СМІ «пропагандистскую работу ведут по-русски»? 

    З беларускім глямурам сытуацыя, канешне ж, іншая. З аднаго боку, ён паказвае на тое, што ў краіне актыўна фармуецца каста «новых багатых», а з другога, глямур — гэта звычайныя журналісцкія ўцёкі ад беларускай рэчаіснасьці ды рэальных праблемаў. Што да афіцыйнай журналістыкі ўвогуле, дык яе праблема палягае ў тым, што яна (дзякуючы дзяржаўным датацыям) мае унікальную мажлівасьць ігнараваць шэраг істотных праблемаў беларускага грамадства ды ствараць сьветлы і ясны вобраз нашай цяперашнасьці і нашай будучыні…

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці