• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праз 8 гадоў недзяржаўную газету вярнулі ў падпісныя каталогі. Ці надоўга?

    З 1 чэрвеня 2013 года на рэгіянальную газету «Борисовские новости» зноў можна падпісацца ў аддзяленнях «Белпошты» Мінскай вобласці. Разам з тым, мясцовыя ідэолагі робяць усё магчымае, каб людзі пра гэта не даведаліся.   

    Галоўны рэдактар выдання Анатоль Букас не выключае, што газета трапіла ў  падпіску дзякуючы намаганням Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмедыі», якая неаднаразова звярталася да «паштовага» кіраўніцтва з адпаведнай просьбай. Намаганні рэдакцыі не давалі плёну з мая 2005 года, калі выданне выключылі з падпіскі.

    У чэрвені рэдактар распаўсюдзіў па паштовых аддзяленнях свае рэкламныя абвесткі пра аднаўленне падпіскі. Паводле першых водгукаў, яна ішла някепска.

    У хуткім часе абвесткі пачалі здымаць. Па інфармацыі Анатоля Букаса, адпаведнае ўказанне зыходзіла ад начальніцы аддзела ідэалогіі Барысаўскага райвыканкама Людмілы Гарнак. Афіцыйная прычына – перавышэнне фармату А4. Рэдактар згодны дадаткова плаціць кожнаму аддзяленню належныя дадатковыя 37 500 у месяц, але рахунак ні абласная, ні раённая пошта не выстаўляюць.

    «Я лічу, што ўсё гэта адгаворкі, бо ніякіх дакументаў мне ніхто не дае, – лічыць Анатоль Букас. – Вось так, адной рукой даюць, другой – забіраюць».

    З раздробным продажам газеты ўсе ранейшыя праблемы застаюцца. Апошнюю марную спробу дамовіцца з «Мінаблсаюздрукам» рэдакцыя рабіла ў 2011 годзе. У асноўным выданне распаўсюджвалася праз рэдакцыйную падпіску, прыватную гандлёвую сетку (у крамах, на рынках) і пры дапамозе грамадскіх распаўсюднікаў. Камерцыйныя крамы знаходзяцца пад ціскам мясцовых уладаў.

    «Я заключыў дамову з мінскай фірмай “Вікінг-сервіс”, якая займаецца распаўсюдам, – кажа сп. Букас. – Мы дамовіліся на распаўсюд “БН” у 11 крамах Жодзіна і 4 — Барысава. Дык толькі ў адной краме ў Барысаве ўзялі газету ў продаж. Праз 3 тыдні спынілі, і дырэктар скасаваў дамову – кажа, блакада ідзе па ўсіх крамах». Паводле сп-ра Букаса, ціск ідзе з ідэалагічных аддзелаў. Яны ж сочаць, каб прадпрыемствы не давалі ў газету рэкламу.

    «Борисовские новости» – грамадска-палітычны штотыднёвік, які зараз выходзіць накладам у 6 тысяч асобнікаў. У 1998–1999 г.г. газета мела наклад 19 тысяч. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў дзяржаўнае прадпрыемства-манапаліст “Белпошта” выключыла з падпіснога каталога на 2006 года 16 незалежных выданняў. 19 газет страцілі магчымасць прадавацца ў кіёсках “Саюздруку”. Зыскі рэдакцый і чытачоў газет, што былі выкінутыя з падпісных каталогаў, суды адмовіліся разглядаць. Да сёння праблема з распаўсюдам праз сеткі “Белпошты” і (альбо) “Саюздруку” застаецца актуальнай для больш як 10‑і грамадска-палітычных недзяржаўных выданняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці