• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзентацыя новай кнігі Свабоды «Галасы Беларусі − 2022» адбудзецца ў Вільні 23 сакавіка

    Прэзентацыя трэцяга тому трылогіі «Галасы Беларусі − 2022» пройдзе ў чацвер 23 сакавіка а 18.00 у Беларускім доме (Vilniaus 20) пры ўдзеле вядомых беларусаў (і не толькі) з усяго свету. Уваход вольны.

    Падчас прэзентацыі з прэм’ерай сваёй песні на верш Аляксандра Лукашука выступіць Лявон Вольскі.

    Як пісала «Радыё Свабода», у новай кнізе «Галасы Беларусі − 2022» да галасоў супраціву далучыліся галасы вайны. 

    «Тры гады новага беларускага адраджэння можна апісаць трыма словамі: паўстанне, турма, вайна. Гэтая трылогія гістарычнага руху, кажучы словамі Гегеля, з’яўляецца шляхам усведамлення свабоды. У формулы ёсць другая частка — свабоду трэба ўсвядоміць як неабходнасць», — падкрэсліваў Аляксандр Лукашук.

    Людзям, якія паўсталі, якіх кінулі за краты, якія змагаюцца за Украіну, нічога ня трэба ўсведамляць. Яны і ёсць беларуская свабода, іх імёны — імёны свабоды, іх галасы — галасы гісторыі, нават калі яны змоўклі, як Міхася ЖызьнеўскагаВітольда Ашурка, ці заглушаныя, як Алеся БяляцкагаСяргея ЦіханоўскагаМарыі Калесьнікавай.

    Гэтыя сведчанні сабраныя ў трылогіі «Бібліятэкі Свабоды» «Галасы Беларусі», кожны том якой прысьвечаны аднаму году.

    Жахлівы і адначасова адчайна шчаслівы — так называе гэты час укладальнік і рэдактар трылёгіі Сяргей Дубавец, які перачытаў, пераслухаў, перагледзеў тысячы сведчаньняў, ад першых звонкіх нотаў надзеі 2020-га да магутнага Нобэлеўскага акорду, якім завяршыўся 2022-гі. Спынены беларускі час зламаўся і зрушыўся — такая выснова Сяргея Дубаўца. Ізноў аднавілася і загучала гісторыя.

    Чытаць «Галасы Беларусі − 2022» (PDF)

    Чытайце яшчэ:

    Палітзняволены Ігар Лосік здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі

    Сярэдзіч прапанаваў замірэнне. Ці прыме рэжым прапанову?

    «Працягваю прафесійную дзейнасць, нягледзячы ні на што», — некаторыя вынікі нядаўняга апытання БАЖ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці