• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Родным Анджэя Пачобута ўручылі медаль 75-годдзя місіі Яна Карскага

    10-га верасня ў Любліне беларускага журналіста Анджэя Пачобута ўшанавалі медалём 75-годдзя місіі Яна Карскага. Узнагароду за палітвязня атрымаў яго брат Станіслаў, піша Polskie radio.

    Падчас цырымоніі Станіслаў Пачобут распавёў, што хацеў бы, каб гэты медаль асабіста атрымаў ягоны брат:

    — Я не адчуваю сябе вартым атрымаць гэты медаль, у галаве ўвесь час круцяцца дзіўныя думкі, што Анджэй забраў бы яго лепш. Я не зраблю гэта так добра, як ён. Надзея заўсёды памірае апошняй, мы верым, што ўрэшце муры абрынуцца і ўсе выйдуць. У Беларусі цяпер больш за 1400 прызнаных палітзняволеных і амаль столькі ж непрызнаных, якія не звярнуліся па дапамогу і не сказалі, за што знаходзяцца ў турме, — цытуе спадара Станіслава Pol­skie radio.

    На ганаровай імпрэзе прысутнічаў Павел Латушка.

    — Адным з тых, каго спрабуе зламаць рэжым Лукашэнкі, з’яўляецца Анджэй Пачобут. Для беларускага народа ён — герой. Для польскага народа ён – герой. Ён наш агульны герой! Гэта той чалавек, які сімвалічна аб’ядноўвае нас сёння ў барацьбе супраць дыктатуры і тыраніі, — падкрэсліў беларускі палітык.

    Нагадаем, што таварыства Яна Карскага вырашыла адзначыць Анджэя Пачобута, каб выказаць салідарнасць са зняволеным журналістам. Само рашэнне аб узнагароджанні трэба расцэньваць як рэакцыю на ціск, які зазнае Анджэй Пачобут у наваполацкай калоніі. Медаль быў заснаваны ў гонар польскага дзяча, удзельніка руху супраціву Яна Карскага. Падчас Другой сусветнай вайны Карскі на акупаванай тэрыторыі дакументаваў факты масавага знішчэння яўрэйскага насельніцтва гітлераўскім рэжымам. За сваю дзейнасць, накіраваную на раскрыццё праўды аб Халакосце, ён быў ушанаваны званнем Праведнік свету.

    Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродне па так званай «польскай справе» разам з іншымі актывістамі Саюза палякаў Беларусі.

    За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце». У публікацыі Пачобут назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года. Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул пра падаўленне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст ад 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

    8 лютага 2023 года ў абласным судзе Гродна суддзя Дзмітрый Бубенчык прыгаварыў журналіста да 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    26 траўня суддзя Вярхоўнага суда Беларусі Ігар Любавіцкі адхіліў апеляцыйную скаргу Анджэя Пачобута на вынесены яму прысуд. Разгляд скаргі адбыўся ў закрытым рэжыме.Пасля Анджэя перавялі са следчага ізалятара ў папраўчую калонію № 1 у Наваполацку.

    У кастрычніку 2022 года КДБ РБ унёс Анджэя Пачобута ў спіс тэрарыстаў. Сёлета 23 чэрвеня прозвішча журналіста-палітвязня з’явілася і на сайце МУС РБ у пераліку грамадзян, якія «маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

    Увесь час знаходжання пад вартай журналісту забароненыя спатканні са сваякамі, ягоныя лісты цэнзуруюцца і блакуюцца ў перапісцы нават з сынам. Цягам больш чым двух гадоў за кратамі Анджэй Пачобут адчуваў пастаянны ціск. Тым не менш, ён неаднаразова адхіляў прапановы вызвалення ў абмен на просьбу аб памілаванні і ад’езд з Беларусі.

    Чытайце яшчэ:

    Фізічныя пагрозы, дэзінфармацыя, цэнзура. Шэсць сучасных выклікаў для медыя

    «Пазл склаўся». Ігар Ільяш пракаментаваў гіпотэзу, якая пралівае святло на другі прысуд Кацярыне Андрэевай

    Ларыса Шчыракова адмовілася пісаць апеляцыю на прысуд

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці