• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Штраф і канфіскацыя тэхнікі. Суд прыняў рашэнне па справе «Белсата»

    Рашэнне прыняла суддзя суда Першамайскага раёна Мінска Анастасія Папко ў справе аб аўтарскім праве на гандлёвы знак «Белсат».

    Журналіста Аляксандра Баразенку прызналі вынаватым у парушэнні аўтарскага права на гандлёвы знак «Белсат». Яго аштрафавалі на 40 базавых велічынь (920 рублёў), таксама прызначаная канфіскацыя ўсёй тэхнікі, якую забралі ў самога Баразенкі і на офісах тэлеканала.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/b5516da4-fda1-4682-a8e4-0b54eea8f9c4_w1023_s_s_0.jpg

    10 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёна Мінска аднавіўся працэс над аператарам тэлеканала «Белсат» Аляксандрам Баразенкам, якога вінавацяць у нібыта парушэнні аўтарскіх правоў на гандлёвы знак «Белсат».

    У справе шмат новых дакументаў, таксама пасяджэнне вядзе новы суддзя — Анастасія Папко.

    У судзе ўсім журналістам забаранілі фота- і відэаздымкі на падставе рашэння старшыні суда.

    Суддзя зачытаў дапрацаваны пратакол супраць Аляксандра Баразенкі, які прыйшоў з міліцыі. У пратаколе ўказана тэзніка, забраная у самога журналіста, а таксама на офісах тэлеканала падчас ператрусаў вясной гэтага года.

    Пасля гэтага ў судзе быў дапытаны Аляксандр Баразенка, які паўтарыў паказанні, дадзеныя раней: ён сапраўды супрацоўнічае з інфармацыйным агенцтвам News Infor­ma­c­je, якое ў сваю чаргу супрацоўнічае з «Белсатам». Баразенка падкрэсліў, што ўся тэхніка, забраная ў яго ў Дзень Волі 25 сакавіка, не ўводзілася ў грамадзянскі абарот тавараў — не прадавалася і не здавалася. Тэхніка выкарыстоўвалася выключна для асабістай працы.

    Наконт тэхнікі, забранай у офісах «Белсата», Бразенка патлумачыў, што тэхніка яму не належыць, але ён сапраўды карыстаўся ёй ў асабістай працы, калі рыхтаваў інфармацыйныя матэрыялы.

    «Аднак ніякіх паслуг па перадачы чужога кантэнту, кантэнту з таварным знакам «Белсат», я не аказваў. Толькі рыхтаваў уласныя матэрыялы,» — падкрэсліў Аляксандр.

    Пасля Баразенкі ў судзе дапытваюць спецыяліста — Аляксандра Грыбло, дырэктара дырэкцыі тэхнічнага развіцця Белтэлерадыёкампаніі, дзе ён працуе з 1994 года.

    Эксперт заявіў, што абсталяванне, якое забралі ў Баразенкі — кропка доступа ў інтэрнэт — гэта спецыяльны тэрмінал для перадачы інфармацыі. Такое прыстасаванне выкарыстоўваецца ўсімі тэлекампаніямі Еўропы. Прыкладны кошт такога прысталявання — 25 тысяч еўра.

    Аляксандр Грыбло паведаміў, што такое абсталяванне маглі набыць толькі тэлекампаніі. У прыватнай асобы абсталяванне магло апынуцца толькі па дамове з тэлекампанія.

    У судзе халодна, ацяпленне пакуль не ўключылі. Журналісты сядзяць у куртках, Баразенка — у кашулі. Суддзя зачытвае пісьмовыя матэрыялы справы.

    З матэрыялаў справы вынікае, што адрэсы офісаў «Белсата» ў Мінску паведаміў у міліцыю Аляксандр Белякоў — чалавек, які ў Беларусі валодае правам на ганлёвы знак «Белсат». Ён заявіў у міліцыю, што яму вядома, што ў дадзеных памяшканнях парушаюцца яго правы.

    Пасля перапынку ў працэсе працягваецца агалошванне пісьмовых матэрыялаў справы.

    У матэрыялах справы ёсць інфармацыя ад правайдэра «Деловая сеть» пра аб’ёмы і змест і дадзеных, якія адпраўляліся з офіса «Белсата» ў Мінску.

    У судзе абвешчаны перапынак да 15.40 для вынясення вердыкту суда.

    ***

    Пасля затрымання яшчэ ў сакавіку Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі склаў на Баразенку пратакол па артыкуле 9.21 КаАП Беларусі. Баразенку дапытвалі ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна, дзе журналіст адбываў 15-суткавы арышт, паралельна з чым наляпілі на яго відэатэхніку самаробныя налепкі з лагатыпам тэлеканала «Белсат» і забралі яе да рашэння суда.

    Паралельна з гэтым 31 сакавіка ў офісах тэлеканала прайшлі ператрусы, міліцыя ў межах гэтай жа справы па аўтарскім праве забрала тэхніку з двух памяшканняў, а таксама асабістую тэхніку яшчэ аднаго журналіста – Аляксандра Любенчука. Журналісты «Белсата» называюць справу відавочнай правакацыяй з мэтай адабраць тэхніку, а таксама аказаць ціск на тэлеканал і супрацоўнікаў.

    У жніўні суд ужо разглядаў дадзеную справу.

    Тады ў судзе выступіў аўтар міліцэйскага пратакола Уладзіслаў Падрэз, а таксама шэраг сведкаў, якія пацвердзілі словы журналіста пра адсутнасць маркіроўкі «Белсат» на тэхніцы.

    З‑за наяўнасці вялікай колькасці парушэнняў суддзя Дзмітрый Цыкал тады адправіў пратакол у міліцыю на дапрацоўку. Пратакол дапрацавалі і зноў вярнулі ў суд, дзе і адбудзецца працэс.

    Калі журналіста прызнаюць вінаватым, яму пагражае штраф ад 460 да 1 150 рублёў, а таксама канфіскацыя усёй тэхнікі, забранай у самога Баразенкі і на офісах тэлеканала.

    Справа вакол таварнага знаку «Белсат» цягнецца амаль пяць гадоў. Паводле ўладальніка фірмы «БЕЛСАТплюс»  тэлеканал парушае інтарэсы ягонага бізнесу. Прадпрымальнік звярнуўся ў Вярхоўны суд, але ён не задаволіў ягоныя патрабаванні.

    Тады ўласнік фірмы «БЕЛСАТплюс» намагаўся забараніць тэлеканалу выкарыстоўваць таварны знак «Белсат ТВ» («Bel­sat TV»). Але Вярхоўны Суд палічыў патрабаванні неабгрунтаванымі.

    Паўторны разгляд справы ініцыяваў прэзідыум Вярхоўнага суду, а справу разглядаў іншы склад суддзяў. 4 верасня 2014 году суд задаволіў пазоў Андрэя Белякова і забараніў тэлеканалу выкарыстоўваць гандлёвы знак «Белсат ТВ» пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі ды на інтэрнэт-старонцы.

    У офісах “Белсата” прайшлі ператрусы, канфіскавана тэхніка

    Сведка ў судзе па справе Баразенкі: «Напэўна, нехта напісаў пратакол пад капірку»

    Аляксандр Баразенка выйшаў на свабоду з Акрэсціна (фота, відэа)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці