• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    СК адмовіўся вызваліць журналістку Кацярыну Андрэеву пад паручальніцтвы Андрэя Бастунца і вядомых журналістаў

    Следчы камітэт адмовіў у задавальненні хадайніцтваў старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, галоўных рэдактараў газеты “Новы Час” Аксаны Колб, газеты "Народная Воля" Іосіфа Сярэдзіча, журналіста Валерыя Каліноўскага аб вызваленні журналісткі “Белсата” Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) пад асабістае паручальніцтва.

    Старэйшы следчы Фрунзенскага (г. Мінска) раённага аддзела Следчага камітэта І. Курыловіч у сваёй пастанове, якая была дасланая заяўнікам, называе хадайніцтвы неабгрунтаванымі, таму яны не могуць быць задаволеныя.

    «Падчас папярэдняга расследавання сабраныя вычарпальныя доказы ў дастаковым аб’ёме, якія паказваюць на здзяйсненне Бахвалавай К. А. злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь. Да абвінавачваемай Бахвалавай К. А. законна і абгрунтавана прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, падстаў для адмены яе няма».

    Раней падобную адмову СК даслаў на хадайніцтвы аб вызваленні Дар’і Чульцовай. Следчы назваў тыя хадайніцтвы неабгрунтаванымі і нематываванымі. Таксама было тлумачэнне, што ў выпадку вызвалення, Чульцова можа схавацца ад следчых органаў і суда, перашкаджаць папярэдняму расследаванню крымінальнай справы.

    Журналісткі Кацярына Андрэева (Бахвалава) і Дар’я Чульцова знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада, калі былі затрыманыя пасля прамой трансляцыі для “Белсата” з разгону сілавікамі акцыі ў Мінску. Іх вінавацяць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці