• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    СК завёў крымінальную справу за дзейнасць праваабарончага цэнтра «Вясна»

    Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Цэнтральнага апарата СК расследуецца крымінальная справа, заведзеная па факце дзейнасці пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна».

    Крымінальная справа заведзеная па арт. 342 КК (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

    У межах справы праводзяцца актыўныя следчыя дзеянні: прайшлі ператрусы ў офісах рэгіянальных аддзяленняў і ў кватэрах сябраў арганізацыі, выклікі на допыты і іншыя працэсуальныя дзеянні.

    На думку органаў следства, «Вясна» нібыта ажыццяўляе фінансаванне ды іншае матэрыяльнае забеспячэнне незаконных масавых мерапрыемстваў.

    Раней па падобных абвінавачваннях былі ўзятыя пад варту праваабаронцы і валанцёры «Вясны» Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца.

    Рада праваабарончага цэнтра заклікае неадкладна спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да «Вясны» і пераслед сябраў нашай арганізацыі, вызваліць з‑пад варты пералічаных вышэй праваабаронцаў і валанцёраў, іх калег з Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага, а таксама сотні іншых палітычных зняволеных, спыніць практыку арыштаў і судовага пераследу праваабаронцаў у Беларусі;

    гарантаваць магчымасць усім праваабаронцам у Беларусі ажыццяўляць сваю законную праваабарончую дзейнасць у любых абставінах без абмежаванняў і без страху помсты, у тым ліку без рызыкі судовага пераследу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці