• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Слова пацана», «Прыгожын», «Лукашэнка хворы». Што ў 2023 годзе гуглілі беларусы?

    «Белсат» паглядзеў, што ў 2023 годзе шукалі беларусы ў «Google» – самым папулярным пошукавіку ў краіне. У лідарах – надвор’е, перакладчык, гатовыя хатнія заданні. Пры гэтым надзвычайную цікавасць у беларусаў выклікаў расейскі серыял «Слова пацана», ПВК Вагнэра і Прыгожын, а таксама «хворы Лукашэнка».

    Паводле звестак аналітычнага праекту «DataRe­por­tal», «Google» застаецца самым папулярным пошукавікам у Беларусі з доляю 76 %. На другім месцы – расейскі «Яндекс», яму аддаюць перавагу ў 22 % запытаў.

    Раней «Google» падвёў вынікі года для ўсяго свету і асобна для шэрагу краінаў. Статыстыкі для Беларусі кампанія не дае трэці год запар. У аглядзе за 2020‑ы, апошнім на сёння, персонаю года назвалі Віктара Бабарыку, набыткам года – медычную маску, а найпапулярнейшым запытам быў каронавірус (як і па ўсім свеце).

    У 2023 годзе ў лідарах глабальнага пошуку ў навінах – вайна паміж Ізраілем і «Хамасам» (летась – Украіна), Украіны няма нават у топ-10. Персонаю года стаўся гулец амерыканскага футболу Дамар Гэмлін, у якога падчас матчу спынілася сэрца. Праз паўгода ён вярнуўся да трэнаванняў.

    Ва Украіне найчасцей шукалі мапу паветраных трывог і графік вымыкання электрычнасці. Персона года – новы міністр абароны Рустэм Умераў. Топ‑3 набыткаў года – ёдыд калію, генератар і квіткі на цягнікі.

    Для Польшчы «Google» не вызначаў ні персоны года, ні галоўных падзеяў. У топ‑3 фільмаў, пра якія шукалі інфармацыю жыхары суседняй краіны, – «Опэнгаймэр», «Барбі» і стужка рэжысёркі Агнешкі Голянд пра мігрантаў на беларуска-польскай мяжы «Зялёная мяжа».

    Самае цікавае сярод папулярных пошукавых запытаў у Літве, – бадай, праект Сцяпана Пуцілы NEXTA. Ён заняў восьмае месца ў пераліку брэндаў.

    Некалькі цікавінак «Белсат» знайшоў у аглядзе, прысвечаным Латвіі. На 10‑м месцы ў пераліку падзеяў года – Макс Корж, які ў верасні даў канцэрт у Рызе і сабраў 35 тысячаў гледачоў. А ў катэгорыі «Фільмы і серыялы» апынуліся адразу два расейскія прадукты: «Чабурашка» і «Татавы дочкі».

    І хаця для Беларусі асобнага агляду бракуе, даступная аналітыка «Google» дазваляе даведацца, што шукаюць і чым цікавяцца ў нашай краіне.

    Лідар без канкурэнтаў – надвор’е. Таксама ў топе пошукавых запытаў – «перакладчык», «Яндекс», «гдз» (гатовыя хатнія заданні) і «навіны».

    Таксама часта шукаюць «куфар», «ютуб», «вк» (сацсетка «УКантакце»), «расклад аўтобусаў», «курсы валютаў», «одноклассники».

    У 2023 годзе ў статыстыку пошукаў у Беларусі ўварваўся расейскі серыял пра падлеткавыя банды ў Казані «Слова пацана. Кроў на асфальце». «Google» называе гэты падзел аналітыкі «У трэндзе», сюды трапляюць запыты, папулярнасць якіх вырасла вельмі заўважна. У гэтым пераліку таксама «Бітва наймацнейшых» (шоу «экстрасэнсаў» у расейскім тэлебачанні), «char­ac­ter ai» (праграма з функцыямі чат-боту, што дазваляе ствараць персанажаў з пэўнымі характарамі), «бетера» (букмекерская кантора) і «Прыгожын».

    У навінах з дапамогаю «Google» найчасцей шукаюць проста «Менск», «навіны», «Беларусь». Таксама тут у лідарах «Расея», «Украіна», «Лукашэнка», «вайна». У трэндах (тое, што рэзка займела папулярнасць) – зноў «Слова пацана» і «Бітва наймацнейшых», а таксама «Опэнгаймэр», «Рэал (Мадрыд)» (футбольны клуб), «ПВК Вагнэра», «Лукашэнка хворы», «адключэнне электрычнасці», «Бяляцкі».

     

    У YouTube беларусы найчасцей шукаюць «песні», «музыку», «А4» (блог Улада Бумагі), «мульцікі». Таксама ў лідарах – запыты «фільмы», «навіны» і «серыял». Статус «звышпапулярнасць» (тое, што сталі шукаць значна болей або наагул не шукалі раней) атрымалі запыты «Мужчынскае жаночае 2023» (расейская тэлепраграма), «skibi­di toi­let» (ўэб-серыял) і «Фільмы 2023».

    «Яндекс» не публікаваў справаздачы пра папулярныя запыты ў Беларусі ў 2023 годзе. Пры гэтым кампанія не мае сэрвісу, які б паказваў пераліку таго, што найчасцей шукаюць карыстальнікі. Можна толькі пабачыць папулярнасць канкрэтных запытаў.

    Напрыклад, толькі ў снежні «Слова пацана» ў Беларусі шукалі 2,5 млн разоў, а «Опэнгаймэр» за год– 126 тысячаў. Запытаў «надвор’е» сёлета – амаль 30 млн, «курсы валютаў» – 9,4 млн, «Прыгожын» – 433 тысячы, «Лукашэнка хворы» і «чым хварэе Лукашэнка» – 3 тысячы.

    Таксама ў «Яндексе» часта шукалі «гатовыя хатнія заданні» – 9,6 млн разоў, «куфар» – 9,8 млн, «вайну» – 4,5 млн.

    «Гугл» шукалі ў «Яндексе» 3,6 млн разоў, а «ютуб» – 16,8 млн.

    Чытайце яшчэ:

    Улады пазбавілі БАЖ даменнага імя і пошты. БАЖ звяртаецца ў ICANN

    Больш за 2300 паштовак са словамі падтрымкі: у Польшчы ладзяць акцыю салідарнасці з Анджэем Пачобутам

    Шмат відэапраектаў, новыя сайты і інтэрнэт-кнігарня. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў другой палове 2023-га

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці