• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алена Якжык: Пасля публікацыі сям’ю перасялілі з аварыйнага дома

    Да Сусветнага дня свабоды прэсы наш сайт публікуе гісторыі калег пра тое, як іх праца дазволіла змяніць рэчаіснасць у лепшы бок – дапамагла заўважыць і вырашыць жыццёвую праблему, паўплываць на рашэнні ўладаў. Адным словам – дала адчувальны плён.

    Сённяшняя гісторыя – ад журналісткі газеты “Салідарнасць” Алены Якжык.

    – У 2011 годзе Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіла прэс-тур у Салігорскі раён з наведваннем вёсак, што знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад руднікоў па здабычы солі. Там уздымалася шмат праблем – прасяданне глебы пасля распрацовак і г.д.

    Вяртаючыся з прэс-тура, мы спыніліся паабедаць у нейкай кавярні ля вёсцы Старыя Цярушкі. Ля кавярні нас заўважылі жыхары вёскі і распавялі, што ў адной з мясцовых жанчын ёсць вялікая праблема. Па іх меркаванні, вельмі добра было б, каб журналісты там пабывалі і напісалі пра гэта. Мы не сталі адкладваць і паехалі ў гэты дом.

    А справа была ў тым, што даярка СПК «Рашаючы» Вікторыя Еўсцягнеева разам з двума малымі дзецьмі жыла ў жахлівым доме, які ёй выдзеліла гаспадарка. Гэта было цяжка перадаць словамі, бо ўмовы былі проста невыносныя.

    Такога дома і бамжу не пажадаеш. Дастаткова прахалодна было на вуліцы, пры гэтым усе вокны ў доме былі залеплены нейкай газетнай паперай, проста па сценах цякла вада… Я дазванілася нават да старшыні гэтага СПК, які заявіў, што нібыта даўно займаецца пытаннем. Але ў супрацьвагу гэтага ў нас былі фотаздымкі пустых новых дамоў у гэтым жа аграгарадку.

    Я вырашыла напісаць пра гэта ў самую першую чаргу, а потым ужо вяртацца да тэмы салігорскіх вёсак. Матэрыял адразу ж разышоўся па многіх СМІ і выклікаў вялікае абурэнне чытачоў. Да нас дайшла інфармацыя, што сітуацыя вельмі хутка стала тэмай для нарады ў Салігорскім райвыканкаме.

    І ў выніку нашай публікацыі Вікторыі Еўсцягнеевай нарэшце выдзелілі нармальнае жытло. Пасля гэтага мая калега Таццяна Гусева вырашыла наведаць гэту сям’ю. Вы не ўяўляеце, якімі шчаслівымі і ўдзячнымі былі гэтыя людзі за нашу дапамогу ў вырашэнні гэтага складанага для іх пытання.

    Гэта была самая вялікая ўзнагарода для нас, журналістаў!

    Цыкл “Як свабода слова змяняе жыццё”

    Женщины и мужчины в белорусских СМИ: кого не замечают журналисты?

    ГА “БАЖ” запрашае на сустрэчу з аўтарамі шведскага падручніка для журналістаў-фрылансераў!

    «Парадоксы медиа». Эдуард Мельнікаў выдаў кнігу пра сучасныя СМІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці