• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чыноўнік адсылае выбарцаў шукаць інфармацыю па-беларуску з дапамогаю Google-перакладчыка

    На Гомельшчыне грамадскія актывісты выпраўляюць аднабаковасць у асвятленні выбарчай кампаніі на сайтах дзяржаўных органаў мясцовага кіравання.

    Гомельскі аблвыканкам, а таксама адміністрацыя Савецкага раёна абласнога цэнтра прыслухаліся да парады праваабаронцы і назіральніка, сябра ГА “БАЖ” Леаніда Судаленкі падаваць на сваіх сайтах інфармацыю перадвыбарчага характару і на беларускай мове. Раней такая інфармацыя нават у беларускай версіі сайтаў падавалася па-руску.

    “У сваіх зваротах, — апавёў Судаленка службе маніторынга  ГА “БАЖ” , — я прасіў прыбраць гэтую недарэчнасць. І адказныя службоўцы прыслухаліся. Але не ўсе”.

    Як вынікае з адказу намесніка старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталя Атаманчука на адрас праваабаронцы і назіральніка за выбарамі Леаніда Судаленкі,  афіцыйны сайт гарадскога выканаўчага камітэта паўмільённага горада і надалей будзе інфармаваць выбаршчыкаў на тэму выбараў выключна на рускай мове.

    Чыноўнік спасылаецца на ўказ прэзідэнта пра ўдасканальванне выкарыстання нацыянальнага сегмента інтэрнэта, на пастанову Мінюста пра справаводства, на закон пра спасылкі на нарматыўныя прававыя акты. І раіць выбарцам  карыстацца Google.

    “У дадзены момант на сайце існуе магчымасць выкарыстання функцыі  “Google-перакладчык”, які ў поўнай меры дазваляе карыстацца беларускамоўнай версіяй у адпаведнасці з тэхнічнымі магчымасцямі сайта”, — тлумачыць сваю пазіцыю Віталь Атаманчук.  

    “Выглядае, — у сваю чаргу заўважае Судаленка, — ад дзяржаўнай мовы тытульнай мовы нацыі ў рэгіёне адмаўляюцца толькі ў  Гомельскім гарвыканкаме”.

    Дыскамфорт і абмежаванне правоў

    У Мазыры праваабаронца Уладзімір Целяпун у звароце да старшыні райвыканкама Алены Паўлечкі ўказаў,  што ў  беларускамоўнай версіі сайта Мазырскага райвыканкама  (mozyrisp.gov.by) у банеры “Выбары-2019” уся інфармацыя (указы, рашэнні дзяржаўных беларускіх органаў) падаюцца на адной мове — рускай.

    “Гэта дастаўляе дыскамфорт і нязручнасць у атрыманні афіцыйнай інфармацыі на роднай мове, абмяжоўвае мае правы і законныя інтарэсы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Тым часам наша Канстытуцыя гарантуе роўнасць усіх грамадзянаў. Ніхто не можа карыстацца перавагамі і прывілеямі, якія супярэчаць закону“, — кажа Целяпун.

    Ён дадае, паводле Канстытуцыі, грамадзянам Беларусі гарантуецца права на атрыманне, захаванне і распаўсюд поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі  пра дзейнасць дзяржаўных органаў. Яны  абавязаны даць грамадзяніну магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі на роднай мове, якія закранаюць яго правы і законныя інтарэсы.

    У звароце да старшыні райвыканкама Уладзімір Целяпун нагадвае, што ў Мазыры  маецца ўніверсітэт, які рыхтуе філолагаў, выкладчыкаў інфарматыкі.

    “Няўжо ў горадзе адныя пустадомкі і не знаходзіцца патрэбных спецыялістаў, каб на сайце райвыканкама  падаваць  інфармацыю на абедзвюх  дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь? — задаецца пытаннем Уладзімір Целяпун.  І падсумоўвае: “Не веру!”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    «Здавалася, з кім можна гаварыць у Беларусі?» Наста Роўда — пра прагляды, хейт, уласны стыль і каманду «ТОК»

    Стваральнікі праекта «ТОК» меркавалі, што ў Беларусі не будзе з кім размаўляць у доўгіх інтэрв’ю. Але праз шэсць гадоў яны застаюцца запатрабаванымі. Вядоўца і менеджэрка праекта Наста Роўда расказала БАЖ пра рэкордныя тры запісы ў дзень, непрацуючую відэакамеру і як стала «членам сям’і» для некаторых гледачоў.   
    19.11.2024
    Акцэнты

    «Бюро»: Пасля нашых публікацый бізнэсоўцы перапісваюць кампаніі і выдаляюць профілі ў сацсетках

    Напрыканцы мінулага года паўстала новае беларускае медыя «Бюро» — праект, створаны камандай журналістаў-расследавальнікаў. Першая ж праца «Бюро» пра рээкспарт люксавых аўто выклікала перапалох на беларуска-еўрапейскай мяжы, а многія далейшыя матэрыялы вымушалі варушыцца і еўрапейскіх, і беларускіх чыноўнікаў. 
    15.11.2024

    «Мы зараз знаходзімся на парозе, калі будзем задаваць трэнды». Як «Трыбуна» стварае самае тэхналагічнае спартовае медыя для беларусаў

    05.11.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці