• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура Брэсцкай вобласці пахвалілася, колькі інфармацыйных рэсурсаў прызналі «экстрэмісцкімі»

    Паводле звестак службы інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, за дзевяць месяцаў 2023 года суды задаволілі 104 заявы аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Яшчэ пяць такіх заяў пакуль разглядаюцца.

    У прыватнасці, прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйная прадукцыя 52 чатаў, каналаў і груп у месенджары Telegram, дзвюх старонак у сацыяльнай сетцы Face­book, 20 — у Insta­gram, пяць — у «ВКонтакте», 20 — у «Одноклассники», а таксама 20 асобных аб’ектаў у відэахостынгу YouTube.

    Паведамляецца таксама, што зараз пракуроры Брэсцскай вобласці накіравалі хадайніцтвы ў абласную экспертную камісію для ацэнкі прадукцыю яшчэ сямі інфармацыйных рэсурсаў на наяўнасць прыкмет экстрэмізму. Пасля атрымання экспертных заключэнняў будзе вырашанае пытанне пра накіраванне ў суд адпаведных заяў.

    У пракуратуры адзначаюць, што згаданая праца вядзецца «ў межах супрацьдзеяння распаўсюду на інтэрнет-рэсурсах інфармацыі, накіраванай на павышэнне сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і стварэнне недаверу да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады».

    Чытайце яшчэ:

    Belarus IGF-2023: силовики, раскаявшиеся айтишники и экстремистские активисты

    Вайна скончыцца. Калі-небудзь. У нашых фэйсбучных баталіях. Барыс Гарэцкі пра ўражанні ад паездкі ў Кіеў

    «СМІ павінны быць праваднікамі дзяржаўнай ідэалогіі». Як чыноўнікі пастаўскіх медыйшчыкаў вучылі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці