• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нашы за мяжой: Антон Трафімовіч

    “Нам добра патлумачылі пра стадыі ўспрымання новай культуры: спачатку – поўнае адмаўленне, пасля ідзе час, які можна назваць honney-moon – калі ўсё падабаецца, і нарэшце прыходзіць перыяд настальгіі, калі сумуеш па сваім...”

    Адная з забаў — страляць на гліняных талерках

    Гісторыя ад’езду

    Пасля кароткай паездкі па праграме Work&Travel USA захацелася з’ездзіць яшчэ раз, павучыцца, бо за тое лета я так і не зразумеў, што гэта за краіна –  Амерыка.

    Спасылку на праграму навучання па стыпендыі Дзярждэпартаменту ЗША, якая цалкам пакрывала ўсе выдаткі і прадстаўляла 1 або 2 гады навучання ў ЗША ў магістратуры, мне даслалі выпадкова. Я запоўніў анкету, і мяне прынялі на праграму. Навучанне праходзіла ў Нацыянальным універсітэце Канзаса. Я не выбіраў месца – рашэнне прымалі арганізатары зыходзячы з дадзеных анкеты, майго ўзроўню мовы і тэстаў, якія я напісаў. Спецыяльнасць называлася “Журналістыка і масавыя камунікацыі”. Я вучыўся ў звычайным амерыканскім універсітэце разам са звычайнымі амерыканцамі.

    У кожнага універсітэта ёсць свой колер, сімвал, гімн. У нашага быў такі каралеўскі пурпурны колер. Абсалютна ўсе людзі мелі нейкую пурпурную вопратку і рэгулярна яе насілі. Гэта не прапаганда, не “БРСМ”, а гонар за свой універсітэт. Хоць у мяне раней нічога падобнага не было, але я таксама набыў такую вопратку і рэгулярна яе насіў. Шмат дзе ў барах апошняй песняй перад закрыццём гучыць гімн універсітэта.

    Ці лёгка было наважыцца на такі доўгі ад’езд?

    Вырашаць давялося яшчэ на стадыі падачы дакументаў на праграму: прайсці адбор, а пасля гэтага адмаўляцца – нельга. Да таго ж, я ведаў, што еду толькі на год, а пасля ўсё роўна вярнуся.

    Спорт — неад’емная частка амерыканскага побыту.

    Як прайшла акліматызацыя?

    Нам добра патлумачылі пра стадыі ўспрымання новай культуры: спачатку –  поўнае адмаўленне, пасля ідзе час, які можна назваць hon­ney-moon, калі ўсё падабаецца, і нарэшце прыходзіць перыяд… не расчараванасці, а настальгіі, калі сумуеш па сваім. Так было і ў мяне.

    Складана было з кліматам: там гарачы кантынентальны клімат, таму яшчэ ў верасні магло быць +40.
    Што да стасункаў з людзьмі – я здымаў кватэру з адным студэнтам з Азербайджану, які вучыўся па той жа праграме. Разам было прасцей пераадольваць цяжкасці.

    Як рэагуюць людзі, калі чуюць пра Беларусь?

    Для амерыканцаў ды і ўсіх, хто не з Еўропы, слова “Беларусь” нічога не казала. Для іх прынцыпова было тое, што я з Еўропы. Беларусь ведалі толькі тыя, хто цікавіўся спортам – яны, напрыклад, называлі мне цяжкаатлетаў, пра якіх я ніколі не чуў. Альбо місіянеры, якія ездзілі ў рэлігійныя вандроўкі па Беларусі.  Ну і былыя эмігранты, чые бабулі-дзядулі былі з Мінска ці Пінска – гэтыя дакладна ведалі, што такое Беларусь, і ў іх не было ўяўлення, што гэта частка Расіі. Дарэчы, горад Мінск больш на слыху, чым краіна Беларусь.

    Указальнік да прэзентацыі Беларусі

    Што было самае цікавае падчас вучобы?

    У мяне было 2 семестры практычных заняткаў, і прадметы былі вельмі розныя: масавыя камунікацыі, піяр, міжнародныя камунікацыя, напісанне матэрыялаў для СМІ. Гэта было ўсё вельмі цікава і нова, бо расказвалі непасрэдна пра стандарты амерыканскай прэсы. У выкладчыка быў ужо 20-гадовы стаж працы ў СМІ, а апошнія 9 год ён працаваў у New York Times рэдактарам навінавай часткі газеты. Ад яго я шмат чаму навучыўся, хоць прайшоў і навучанне на журфаку. Можна сказаць, пачаў усё з нуля, бо там зусім па-іншаму да журналістыкі ставяцца.

    Вучу таньчыць студэнтаў «Маразулю» падчас міжнароднага тыдня

    Ці нейкія побытавыя назіранні за жыццём у ЗША, якімі варта падзяліцца?

    Самае галоўнае, што мяне ўразіла, – гэта абсалютная зручнасць любых рэчаў і паслуг. У ЗША ўсё вельмі проста, пачынаючы з арэнды кватэры. Нягледзячы на тое, што мы – замежнікі, нам вельмі проста падпісалі ўсе дакументы, а ўсе дамоўленасці адбыліся па тэлефоне. Зручная сістэма прадастаўлення камунальных паслуг: мы пазванілі, згадзіліся з умовамі, выбралі сабе неабходныя тарыфы на ваду, газ, тэлеканалы. Усё па тэлефоне.

    Адзінае – я чамусьці ніколі не бачыў у ЗША дворнікаў. Вуліцы ніхто не прыбірае, але я б не сказаў, што яны бруднейшыя за нашы. Лісце восенню ападае, і яго ніхто не збірае – само перагнівае да вясны. А каля сваіх дамоў людзі прыбіраюць самі – ніхто не спадзяецца на іншых.

    У Скалістых гарах пад час вакацый

    Была спакуса застацца ў ЗША?

    Насамрэч у ЗША ня проста знайсці працу, бо, калі газета непрыбытковая, яна зачыняецца. Калі я не памыляюся, за апошнія 10 гадоў 25% журналістаў такім чынам згубілі працу. Нават у вялікіх гарадах газеты з паўмільённымі накладамі, але непрыбытковыя, зачыняліся. Таму многія журналісты пераходзяць у піяр – на яго больш попыт у ЗША. Летам я праходзіў практыку ў мясцовай газеце – гэта быў цікавы досвед. А зараз у мяне выспявае жаданне зноў паспрабаваць нешта новае за мяжой. Таму – усё яшчэ наперадзе!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    «В 1920‑е выступал за белорусизацию, в 1930‑е хвалил советскую власть, в 1940‑е воспевал немецкую оккупацию». Кто такой Юрка Витьбич?

    Интерес к коллаборационистской прессе Беларуси всегда проявлялся волнами: после Второй мировой войны, что вполне естественно; в 1990-е, когда открывали архивы; а после протестов 2020 года невольно возникла аналогия с современными пропагандистами. В первой публикации новой рубрики БАЖ рассказывает о весьма неоднозначной персоне — Юрке Витьбиче, который в 1920-е восхвалял белорусизацию, в 1930-е — советскую власть, в 1940-е — немецкий оккупационный режим, а в эмиграции вновь вернулся к национальной тематике.
    11.11.2023

    Украінская медыяэкспертка: Грамадскае вяшчанне — гэта здаровая ежа сярод рознага фастфуду

    10.10.2024

    «Мы зараз знаходзімся на парозе, калі будзем задаваць трэнды». Як «Трыбуна» стварае самае тэхналагічнае спартовае медыя для беларусаў

    05.11.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці