• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: польскі каталіцкі часопіс Gość Niedzielny і Telegram-канал «Говорит Витебск»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі ўвечары 21 жніўня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: польскі каталіцкі часопіс Gość Niedzielny

    Скрыншот сайта

    У пералік матэрыялаў, забароненых да распаўсюду на тэрыторыі Беларусі, у ліку іншых інтэрнэт-рэсурсаў унеслі сайт польскага часопіса Gość Niedziel­ny (ідэнтыфікатар www.gosc.pl), а таксама лагатыпы выдання і звязаныя з ім інтэрнэт-старонкі:

    • YouTube-канал Gość Niedziel­ny (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@GoscNiedzielny-mle);
    • Insta­gram-акаўнт з назвай Gość Niedziel­ny (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/goscniedzielny);
    • Face­book-акаўнт з назвай Gość Niedziel­ny (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/goscniedzielny).

    Рашэнне прызнаць іх «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 20 жніўня 2026 года суд Ленінскага раёна Гродна.

    Gość Niedziel­ny — гэта найбуйнейшы польскі каталіцкі грамадска-палітычны часопіс. Выданне асвятляе жыццё Каталіцкага касцёла, пытанні рэлігіі, этыкі і веры. Пры гэтым значная частка матэрыялаў прысвечаная свецкім тэмам: сусветнай і ўнутранай палітыцы, эканоміцы, гісторыі, культуры, навуцы і медыцыне.

    Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарм уключыў закрыты Telegram-канал «Говорит Витебск», які мае каля 6 тысяч падпісчыкаў. Гэты канал у асноўным перадрукоўвае матэрыялы са СМІ, у тым ліку і з незалежных беларускіх медыя. Пазнаёміцца са зместам Telegram-канала можна толькі праз запрашальную спасылку, атрымаўшы згоду адміністратараў. Імаверна, што органы пракуратуры, якія рыхтавалі дакументы ў суд, гэтак і зрабілі.

    20 жніўня 2026 года суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў гэты Telegram-канал «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.