• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Творы пра каханне – ў Дзень Святога Валянціна

    Віцебская філія ГА " Беларуская асацыяцыя журналістаў” абвясціла літаратурны конкурс да самых чаканых вясновых святаў - Дня Святога Валянціна, 23 лютага , 8 сакавіка. Конкурс праводзіцца ў рамках “Эстафеты добрых спраў”.

    Творы пра каханне – ў Дзень Святога Валянціна

    На пошту kaxanne777@mail.ru прыходзяць лісты са словамі падзякі сваім каханым і расповедамі асабістых гісторый. Шчыра кажучы, мы спадзяваліся, што такіх лістоў за пару дзён будзе сотні. Нажаль, за два тыдні прыйшло ўсяго толькі крыху больш за два дзесяткі…

    Таму яшчэ раз нагадваем умовы конкурсу: да 28 лютага прымаюцца прызнанні і проста добрыя словы сваім каханым, а таксама гісторыі вашага кахання.

    14 лютага святкуюць Дзень Святога Валянціна. Аб гэтым свяце і яго паходжанні ёсць розныя супрацьлеглыя меркаванні. Мы не будзем аспрэчваць іх ці прыводзіць доказы праўдзівасці той ці іншай версіі. Мы прапануем вам сваю )))

    У Бібліі, у Кнізе Эклезіяста (гл.1:9–10) напісана:
    “Што было, тое і будзе; і што рабілася, тое і будзе рабіцца, і няма нічога новага пад сонцам.
    Бывае такое, пра што людзі кажуць: «глядзі, вось гэта новае»; але гэта было ўжо ў спрадвеку, да нас.”

    Вось і мы ўпэўненыя, што як зараз, так і тысячы гадоў таму, людзі не ўмелі, саромеліся ці баяліся казаць публічна добрыя словы іншым. І ў той жа час, як зараз, так і тады, кожнаму прыемна чуць добрыя словы. Да таго ж, кожны з нас мае вялікую патрэбу ў добрых словах, падзяках, прызнаннях. Таму з’яўленне свята закаханых прадыктавана жыццёвымі абставінамі.

    У Дзень Святога Валянціна мы вырашылі падвесці прамежкавыя вынікі конкурсу – падзяліцца з вамі найлепшымі, на наш погляд, творамі, дасланымі чытачамі. Таму прапануем вам адну гісторыю шчаслівага кахання, якой з намі падзялілася Алена Іванеева. Шчырыя, добрыя словы яна дасылае свайму каханаму Сяргею Тарарэнку. І яшчэ – верш Валерыя Каваленкі, які, на жаль, не назваў імя той, якая натхніла яго на такія ўзнёслыя радкі. Просім аўтара адгукнуцца, а пакуль будзем лічыць, што на вершы здольная натхніць уся прыўкрасная палова чалавецтва!

    Застаецца хіба толькі павіншаваць вас, дарагія чытачы, з Днём святога Валянціна! І нагадаць, што варта памятаць пра сваіх каханых не толькі 14 і 23 лютага і 8 сакавіка, а імкнуцца кожны звячайны дзень ператвараць для іх у свята!

    Творы пра каханне – ў Дзень Святога Валянціна

    Дзевяты год мы шчаслівыя разам, і дзякуем лёс за своечасова пачаты рамонт

    Народная мудрасць абвяшчае: «Хочаш праверыць стаўленне мужчыны да сябе — распачні дома рамонт».

    Дык вось — задумала я рамонт …

    Сапраўдная жанчына і каня на скаку спыніць, і ў палымнеючую хату ўвойдзе, і шпалеры здзярэ, і столь памые, але ёсць рэчы непасільныя для яе. І наступіў момант бяссілля. Сяджу на кухні і раву. Зайшла суседка і пытаецца: «І чаму ты, дзеўчыня, плачаш?». А я ёй паказала столь, вокны, зламаную сантэхніку. А яна мне і кажа: «Не бядуй, прышлю Сярогу». 

    Назаўтра зьявіўся Сярога і праца закіпела: сантэхніка перастала цячы, вокны са старых, аблезлых ператварыліся амаль у еўрапакеты. 

    Шмат размаўлялі, позна ўвечары пасля працоўнага дня гулялі, але не доўга … Дні чатыры. І Сярога пераехаў з 12 паверха на 5.

    І вось дзевяты год мы шчаслівыя разам, і дзякуем лёс за своечасова пачаты рамонт.

    Я ўдзячная свайму любаму за тое, што мы шчаслівыя разам, калі занятыя агульнай справай: катаемся на лыжах, каньках; плаваем у басейне, атрымліваючы зарад здароўя; парымся ў лазні, валяемся ў снезе, набіраючыся бадзёрасці; ўдзельнічаем у фотаконкурсах і атрымліваем прызы; адрываемся, гуляючы ў лазертак.

    Я ўдзячная свайму любаму за тое, што мы шчаслівыя разам, калі падарожнічаем, знаёмімся з новымі месцамі, людзьмі і славутасцямі, пашыраючы далягляд.

    Я ўдзячная свайму каханаму за тое, што мы шчаслівыя разам, гуляючы па нашаму выдатнаму гораду, назіраючы, як з кожным днём ён становіцца ўсё больш прыгожым. Удзельнічаем у гарадскіх мерапрыемствах. Любім прагулкі на прыродзе ў любую пару года, атрымліваючы велічэзнае задавальненне ад зносін з прыродай.

    Я ўдзячная любаму за тое, што мы шчаслівыя разам, арганізоўваючы сабе невялікія святы: дзень Святога Валянціна, сустрэчу Новага года ў лесе, у Белавежскай Пушчы, у санаторыі, пікнічок у гонар заканчэння чарговага этапу рамонту. 

    Асаблівы стан шчасця — калі праводзім «бацькоўскія дні», сямейныя святы, гуртуючы вакол сябе ўсю нашу вялікую сям’ю.
    Мы шчаслівыя, таму што мы РАЗАМ.
    Алена Іванеева
     

    Творы пра каханне – ў Дзень Святога Валянціна

    Валерый Каваленка віншуе з Днём закаханых усіх жанчын

    Твои прекрасные глаза
    Не наглядеться — небеса.
    Любуюсь ими каждый день…
    Они со мной как будто тень…

    Они кружат меня в любви…
    Они спокойны и милы…
    В них столько радости, тепла…
    И только ты, и только я …

    Блаженства сладкий аромат
    Как будто нежный райский сад…
    Они всегда в душе моей
    И все теплей,
    И все родней.
    Как только вспомню я тебя -
    душа моя поет любя…

    Твои прекрасные глаза -
    Меня чарует их краса…

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці