• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд пакінуў без зменаў рашэнне экспертаў пра «экстрэмізм» у кнігах Пазняка

    У Брэсце прайшоў разгляд справы "экстрэмісцкіх" кніг Зянона Пазняка, палітэмігранта, кіраўніка Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Па два экземпляры кніг "Добрая фатаграфія" і "Абарона Курапатаў. Народны мемарыял" былі канфіскаваныя ў Алеся Чахольскага (27 верасня 2015 года ў пункце мытнага афармлення "Брэст-Цэнтральны").

    Адказны сакратар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ вяртаўся з Польшчы, дзе і набыў гэтыя кнігі. Іх накіравалі ў экспертную камісію Брэсцкай вобласці па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці або адсутнасці ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму. Згодна з заключэннем камісіі ад 26 кастрычніка, у кнігах прысутнічаюць прыкметы экстрэмізму.

    Суд Ленінскага раёну Брэста пачаў разглядаць скаргу Алеся Чахольскага ў панядзелак. Актывіст КХП БНФ дамагаўся адмены рашэння экспертнай камісіі аб экстрэмісцкім характары кніг, а таксама іх вяртання. Рашэнне па гэтай справе суддзя Алена Кавальчук абвесціла 23 лютага. Суд пастанавіў, што паседжанне экспертнай камісіі было правамоцным і падставаў для вяртання праекта на дапрацоўку не маецца. Скарга не была задаволена.

    Алесь Чахольскі з такім рашэннем не згодны. Ён кажа, што гэта не юрыдычнае і не прававое рашэнне, а палітычнае. Па словах Чахольскага, рашэнне суддзі Кавальчук ён збіраецца абскардзіць у Брэсцкім абласным судзе.

    Кніга «Добрая фатаграфія» з’яўляецца зборнікам фатаграфічных эсэ пра фотаздымкі з краін Еўропы і Амерыкі з сярэдзіны XIX стагоддзя і да нашых дзён. Кніга «Абарона Курапатаў. Народны мемарыял» — зборнік артыкулаў, успамінаў і фотаздымкаў, прысвечаных тэме абароны месца масавага пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

    Суд пакінуў без зменаў рашэнне экспертаў пра «экстрэмізм» у кнігах Пазняка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці