• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць экс-палітвязня Аляксандра Кабанава распачалі новыя крымінальныя справы

    На былога палітвязня Аляксандра Кабанава завялі новыя крымінальныя справы — прычым адразу некалькі. Цяпер блогер знаходзіцца па-за межамі Беларусі. піша "Новы час".

    Пра новыя крымінальныя справы блогер і былы палітвязень паведаміў на сваёй старонцы ў Face­book.

    Нагадаем, днямі сілавікі прыйшлі з ператрусам у дом да бацькоў Аляксандра Кабанава.

    «Ператрус у бацькоў быў звязаны з тым, што на мяне завялі тры, а можа чатыры, а можа і трыццаць чатыры крымінальныя справы. Ды хоць пяцьсот, дэбілы», — напісаў Аляксандр.

    Кабанаў быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў красавіку 2021 года, суд доўжыўся больш за два месяцы. Яго судзілі разам з Сяргеем Пятрухіным за «арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

    Паводле версіі следства, Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін атрымлівалі грошы ад Сяргея Ціханоўскага і знаходзіліся ў змове з ім. У абвінавачанні сказана, што яны «стварылі і адміністравалі сістэму распаўсюджання інфармацыі, якая ўтрымлівала ілжывую ацэнку нелегітымнасці прадстаўнікоў улады».

    Кабанаў і Пятрухін стварылі ютуб- і тэлеграм-каналы, у тым ліку каналы «Краіна для жыцця» і «Народны рэпарцёр». У іх блогеры публікавалі матэрыялы, якія нібыта змяшчалі заклікі груба парушаць грамадскі парадак.

    17 снежня Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін выйшлі на волю, бо цалкам адбылі тэрмін.

    Пасля вызвалення экс-палітвязень з’ехаў з Беларусі і распавёў СМІ пра ўмовы зняволення. У прыватнасці, блогер распавёў, як у калоніі яму давялося ўскрывацца — наклалі 68 швоў.

    «Былі вельмі складаныя сітуацыі. Не тое, што край, за якім нічога не відаць. Ты проста разумееш, што вось проста цяпер безвыходнасць, і не ведаеш, што рабіць. Я ўскрываў сабе рукі, бо разумеў, што магу вярнуцца поўным інвалідам, калі гэта ўсё працягнецца трошку больш. Мяне спрабавалі замарозіць. Пасадзілі ў лістападзе ў камеру без ацяпленьня, паклалі на нарах пад самым вакном, якое адчынілі; адкрылі вентыляцыю. Нібыта спаць я магу, бо ёсць нары, але няма ні падушкі, ні коўдры, нічога. Камера ўся ў плітцы, ледзяная камера, пара ідзе з роту. 

    Каб там пратрымацца, трэба ўвесь час адціскацца, прысядаць; ніколі не сядзіш на месцы, увесь час у руху. Рухаешся содні, але на другія сілы цябе пакідаюць. Разумееш, што трэба паспаць. Але калі ты ляжаш, то адмарозіш сабе нейкія органы ці нешта яшчэ. А сядзець так трэба не адзін дзень, а дзесяць. Ніхто не б’е, не пагражае, цябе проста трымаюць у лядоўні гэтай. У такім выпадку выхад адзін — выехаць у лякарню. Даць зразумець адміністрацыі, што ты будзеш сябе крамсаць. Калі прыйшоў супрацоўнік, то ўся камера была ў крыві. Мяне павезлі ў лякарню ў Наваполацак, наклалі 68 швоў. Потым мяне перавялі ў «нармальную» камеру (ну як нармальную — у ШЫЗА ўсе камеры халодныя)».

    Чытайце яшчэ: 

    Рекомендации по безопасности коллег в связи с признанием БАЖ «экстремистским формированием»

    Журналісты і праваабаронцы — не экстрэмісты. БАЖ лічыць абсурдным наданне “экстрэмісцкага” статусу арганізацыі. ЗАЯВА

    Як міжнародная супольнасць адрэагавала на прызнанне БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем»: АБСЕ, «Рэпарцёры без межаў», ЕФЖ і іншыя

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці