• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    беларуская літаратура

    Акцэнты

    «Супербеларусы» Валярыны Куставай: асабістыя успаміны паэткі пра знакамітых суайчыннікаў

    Уласны праект Валярыны Куставай «Супербеларусы»  выходзіць пакуль толькі ў Tik­Tok. Сама журналістка і паэтка спадзяецца, што гэтая нізка відэа перарасце ў нешта большае і запрашае ахвотных далучацца да яго. Пра тое, адкуль узялася такая зацікаўленасць да гісторыі беларускай інтэлігенцыі, аўтарка расказала сайту БАЖ.
    07 лютага, 2025
    Акцэнты

    «Творчасць — адзіная негвалтоўная форма свабоды». Альгерд Бахарэвіч пра галоўныя высновы свайго паўвеку

    31 студзеня знанаму літаратару Альгерду Бахарэвічу споўнілася 50. За колькі дзён да гэтай даты «Радыё Свабода» пагаварыла з юбілярам пра сэнс жыцця і творчасці, умовы асабістага шчасця і нацыянальнае годнасці, прароцтвы літаратуры, эмігранцкі лёс і здзяйсненне мараў.
    01 лютага, 2025
    Акцэнты

    «У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Рэцэнзэнтка Зося Лугавая пра тэндэнцыі ў літаратуры

    Літаратурная крытыка — жанр, які практычна знік з беларускіх выданняў. Вядомыя аўтары перасталі з розных прычынаў гэтым займацца, а новыя на іхным месцы не з’явіліся. Выключэннем стала з’яўленне летась на старонках «Нашай нівы» тэкстаў Зосі Лугавой.
    11 студзеня, 2025
    Акцэнты

    «Пагартаць, памацаць і нават панюхаць». Гутарка з аўтарам кніжнага відэаблогу Макарам Валынкіным

    Радыё Свабода расказвае пра кніжнага блогера Макара Валынкіна, які займаецца папулярызацыяй сучаснай беларускай літаратуры і вось-вось выдасць сваю першую кнігу «Апошняе пакаленне».
    27 снежня, 2024
    Акцэнты

    Галоўная праблема – грошы. Беларуская Рада культуры падвяла вынікі 2024 года

    З якімі вынікамі і выклікамі беларуская культура развітваецца з 2024 годам і сустракае 2025 год? Гэтым пытанням былі прысвечаныя Круглы стол «Вынікі 2024 года ў беларускай культуры: тэндэнцыі, адкрыцці, чаканні», які прайшоў у Вільні 18 снежня, а таксама грунтоўнае даследаванне Рады культуры «Поле незалежнай беларускай культуры 2024: актары, выклікі, будучыня». «Белсат» распавядае пра галоўныя тэзісы.
    21 снежня, 2024
    Акцэнты

    Алесь Адамовіч — сумленне нацыі. Як спрабуюць захаваць памяць пра яго?

    Ініцыятыўная група «Прыпынак Адамовіча» запусціла збор сродкаў на стварэнне серыі дакументальных фільмаў пра Алеся Адамовіча да 100-годдзя пісьменніка. «Трэба разумець, што людзі, якія стасаваліся з Адамовічам, зараз у сталым узросце — 70, 90 гадоў. Час не на нашым баку».
    30 лістапада, 2024
    Акцэнты

    «Пад пільным вокам канваіраў». Юлія Чарняўская прэзентавала кнігу паэзіі, напісаную пад хатнім арыштам

    Пісьменніца, культуролаг і былая палітзняволеная Юлія Чарняўская прэзентавала 17 лістапада ў Варшаве сваю кнігу вершаў «Мир о тебе», створаную пад хатнім арыштам у Менску ў 2021 – 2022 гадах. Паэтычны зборнік аўтарка прысвячае светлай памяці свайго мужа Юрыя Зісера, якога не стала ў 2020‑м. Прэзентацыя адбылася ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Prad­mo­va».
    19 лістапада, 2024
    Акцэнты

    Не толькі «Новая Зямля». Беларуская літаратура, напісаная ў зняволенні

    Турма зрабіла вялікі адбітак на нашай літаратуры. Што казаць, самы знакаміты твор беларускай літаратуры — «Новая Зямля» Якуба Коласа — ствараўся за кратамі, а ў ХХІ стагоддзі існуе цэлая літаратурная прэмія за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.
    17 лістапада, 2024
    Акцэнты

    «Нарысы» пра айчынны тэатр дзясятых: чаму з імі варта пазнаёміцца

    У польскім Любліне, у выдавецтве «Варштаты культуры» (сувыдавец Беластоцкі асяродак культуры) выйшла ўнікальная кніга — «Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр: 2010–2020».  Тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч — пра плюсы і спрэчныя моманты кнігі, а таксама яе значэнне для айчыннай культуры.
    16 лістапада, 2024
    Акцэнты

    Як на «Еўрарадыё» плацяць заробак і хто жыў у адным пакоі з Лукашуком?

    У маладым беларускім выдавецтве «Мяне няма» выходзіць новы раман Паўла Анціпава — «Куда-нибудь приезжать, что-нибудь делать и уезжать». Герой кнігі знаходзіць свой стары тэлефон і перачытвае смскі, якія захаваліся. Пра кожную з іх ёсць што ўспомніць — можна напісаць цэлы раман. Што Анціпаў і зрабіў.
    09 лістапада, 2024
    Навіны

    Выйшла кніга артыкулаў «Савецкай Беларусі» часоў рэдактарства Міхася Чарота

    Новая кніга Ганны Севярынец «Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота» выйшла ў выдавецтве Cza­bor Pub­lish­ing. Яе можна будзе набыць у кнігарнях Варшавы і Вільні, а таксама на міжнародным фестывалі інтэлектуальнай кнігі Prad­mo­va.
    17 кастрычніка, 2024
    Навіны

    У Беластоку прэзентуюць кнігу беларускага журналіста з Падляшша

    Кніга журналіста і пісьменніка беларуска-польскага памежжа Міхала Андрасюка «Żubr i inne opowiada­nia» — першая з выдавецкай ініцыятывы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. 
    16 кастрычніка, 2024
    Акцэнты

    Прыгоды сям’і эмігрантаў у Грузіі: што трапіла ў дзіцячую кнігу беларускай журналісткі?

    Вольга Дэксніс апошнія тры гады жыве ў Грузіі. Нядаўна пачала пісаць кнігу для дзяцей, галоўныя героі якой — сям’я беларусаў-эмігрантаў. Гутарым з ёй пра шлях ад журналістыкі да пісьменніцы.
    05 кастрычніка, 2024

    Прыём заявак у Школу маладога пісьменніка (дэдлайн — 25 кастрычніка)

    Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў новы набор у Школу маладога пісьменніка. Навучанне будзе  праходзіць з лістапада 2024 па травень 2025 года, заняткі ладзяцца па суботах. 
    02 кастрычніка, 2024
    Акцэнты

    «Дзеяслоў» закрылі — з’явіўся «Апостраф». Ціхан Чарнякевіч пра тое, як нарадзіўся новы літаратурны альманах

    «Радыё Свабода» пагаварыла з крытыкам і галоўным рэдактарам сайту bellit.info Ціханам Чарнякевічам пра прычыны закрыцця часопіса «Дзеяслоў» і стварэньне альманаху «Апостраф», беднасьць і багацьце сучаснай беларускай літаратуры і мову як галоўную яднальніцу беларускіх літаратараў незалежна ад месца, дзе ім давялося жыць.
    18 верасня, 2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.