• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыём заявак у Школу маладога пісьменніка (дэдлайн — 25 кастрычніка)

    Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў новы набор у Школу маладога пісьменніка. Навучанне будзе  праходзіць з лістапада 2024 па травень 2025 года, заняткі ладзяцца па суботах. 

    Школа працуе з 2012 года як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. 

    Сёлета ў Школе выкладаюць Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы. Пастаянныя выкладчыкі дадуць асновы тэорыі паэзіі, прозы і паэтычнага перакладу.

    Методыка выкладання ставіць акцэнт на камунікацыі і ўзаемным абмеркаванні вашых тэкстаў з калегамі. Акрамя асноўнага курсу, навучэнцаў чакаюць майстар-класы і спецкурсы ад беларускіх літаратараў, выдаўцоў, навукоўцаў, дызайнераў і мастакоў кнігі.

    Навучанне – бясплатнае, дыстанцыйнае, вочнае – on-line сустрэчы. 

    Правілы афармлення заяўкі

    Пажаданы ўзрост удзельнікаў і ўдзельніц – да 35 гадоў. Заяўка павіннa ўключаць:

    1) уласны мастацкі твор любога жанру (паэзія, проза, эсэ), альбо фрагмент твора, на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2–5 старонак;
    2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце паступіць у Школу маладога пісьменніка;
    3) спіс з 5–10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.

    Вашыя ўзоры твораў, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце на паштовую скрыню bellit.info@gmail.com разам адным файлам у фармаце .doc (.docx). Тэма электроннага ліста: Школа 2024–2025

    На першай старонцы файла абавязкова пазначце сваё імя і прозвішча, дату нараджэння, e‑mail і найлепшы спосаб сувязі. Файл назавіце наступным чынам ― “вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя”, напрыклад: Kupala_Janka.docx

    Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу, колькасць месцаў абмежаваная, адбор прэтэндэнтаў адбываецца паводле матывацыйных лістоў і ўзору твораў. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена ў паштовай рассылцы на адрасы, пададзеныя ў заяўках.

    Дэдлайн дасылкі заявак — 25 кастрычніка 2024 года. Падвядзенне вынікаў — канец кастрычніка 2024 года. Першыя заняткі — 2 лістапада.

    Залічаныя на курс Школы атрымаюць лісты з падцверджаннем на e‑mail.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.