Топ‑5 самых стыльных мужчын у беларускіх медыях: версія metroboy.pro
Беларускі мужчынскі інтэрнэт-часопіс metroboy.pro склаў спіс самых стыльных журналістаў. У яго трапілі аналітыкі і вядучыя, «галоўны інтэрв’юер краіны» і музычны крытык. БАЖ паглядзеў, што піша metroboy.pro пра стыль вядомых медыяперсон.
Арцём Шрайбман
Стыль папулярнага эксперта metroboy.pro характэрызуе як стрыманы. Па меркаванню рэдакцыі, гэта адпавядае зместу яго аналітыкі. “Вобраз Шрайбмана гарманічна спалучаецца з яго уменнем паслядоўна выказваць свае думкі”, — піша metroboy.pro. На палітолагу часта можна заўважыць світшоты беларускага брэнду LSTR і мінімалістычныя вадалазкі, а адметны штрых дадаюць клетчатыя рубашкі.
Сяргей Чалы
Сяргея Чалага скадальнікі топу называюць негалосным канкурэнтам Шрайбмана. Стыль аналітыка metroboy.pro характэрызуе як строгі мінімалізм і адзначае, што такі вобраз добра ўпісваецца ў фармат шоу “Ноч з Чалым”. На вядучым можна заўважыць красоўкі, але і яго перадача — “не палата прадстаўнікоў”, адзначае часопіс.
Аляксандр Чарнуха
Вядомы музычны крытык прытрымліваецца стылю casual. У яго вобразе ёсць месца і чаравікам ад Dr.Martens, і кедам, і пінжакам. Часам журналіста можна ўбачыць у мерчы беларускіх груп.
Мікіта Мелказёраў
У стылі «галоўнага інтэрв’юера краіны» вельмі шмат спорта, заўважае metroboy.pro. Адразу бачна, што журналісту блізкая гэтая тэма, і яна ўплывае не толькі на творчасць, але і на вобраз. “Красоўкі Nike, спартыўныя штаны і шорты, аверсайз худзі ва ўсім гэтым журналіст выглядае гарманічна, стыльна і ў сваёй талерцы”.
Канстанцін Каверын
Па меркаванні рэдакцыі metroboy.pro, Каверыну ўласціва выдатнае пачуццё стылю. Гэта бездакорны casual, камфортны для журналіста.