• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    YouTube-канал «Тутэйшы Шляхцiч» і акаўнты блогера Усяслава Пашкевіча прызналі «экстрэмісцкімі»

    Кантэнт YouTube-канала «Тутэйшы Шляхцiч», а таксама шэраг акаўнтаў яго стваральніка, блогера Усяслава Пашкевіча, у Беларусі прзналі «экстрэмісцкімі». Адпаведнае рашэнне 1 красавіка прыняў суд Чыгуначнага раёна Віцебска. Месяц таму гэтыя інтэрнэт-рэсурсы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі залічыла ў «эстрэмісцкія фарміраванні».

    Фота: старонк

    Фота: Insta­gram Усяслава Пашкевіча

    У адпаведнасці з рашэннем Чыгуначнага раёна Віцебска, у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Міністэрства інфармацыі, трапілі:

    • YouTube-канал «Тутэйшы Шляхцiч» з ідэнтыфікатарам youtube.com/@TutejszySzlachcicz/community;
    • Тele­gram-канал «Тутэйшы Шляхцiч» з ідэнтыфікатарам t.me/tutejsyja_bel;
    • акаўнт «Тутэйшы Шляхцiч» у Tik­Tok з ідэнтыфікатарам tiktok.com/@tutejszy;
    • акаўнт usiaslau_paszkievicz у Insta­gram з ідэнтыфікатарам  instagram.com/usiaslau_paszkievicz;
    • акаўнт «Усяслаў Пашкевiч» у Twit­ter з ідэнтыфікатарам twitter.com/Usiaslau_P.

    Відэаблогер Усяслаў Пашкевіч пасля вымушанага ад’езду з Беларусі жыве ў Кракаве, займаецца папулярызацыяй беларускай гісторыі і культуры.  Менавіта з гэтай мэтай ён стварыў інтэрнэт-рэсурсы, змест якіх цяпер прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».

    Сёлета 4 сакавіка МУС Беларусі прыняла рашэнне лічыць «экстрэмісцкім фарміраваннем» медыяпраект «Это Минск, детка». Паводле ведамства, Усяслаў Пашкевіч таксама датычны да дзейнасці гэтага праекта. У пераліку сярод інтэрнэт-рэсурсаў «Это Минск, детка» згадваюцца як датычныя да гэтага «экстрэмісцкага фарміравання» старонкі блогера Усяслава Пашкевіча ў Telegram, YouTube, Insta­gram, «ВКонтакте», Twit­ter.

    Дзейнасць незалежных блогераў відавочна выклікае трывогу ва ўладнага рэжыму. Сведчаннем таго можна лічыць, да прыкладу, унясенне ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў аккаўнта shkola_videoblogera ў Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/shkola_videoblogera). Гэта старонка праекта «Бясплатная школа відэаблогера для беларусаў». Адпаведнае рашэнне 2 красавіка прыняў суд Ленінскага раёна Брэста. Раней, 18 студзеня 2024 года, суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» Тele­gram-канал «Школа відэаблогера» (ідэнтыфікатар t.me/shkola_videoblogera).

    У гэты самы час на дзяржаўным узроўні заахвочваецца стварэнне «медыялабараторый», «школ» і«акадэмій блогераў» пры афіцыйных СМІ пад патранажам  мясцовых органаў улады.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці