• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Турэмныя цэнзары не дазволілі Яўгену Васьковічу даведацца пра магчымасці вучобы

    Ліст з правіламі дыстанцыйнага навучання ў ЕГУ не прапусцілі да зняволенага сябра ГА “БАЖ” Яўгена Васьковіча.

    У перапісцы з сябрамі арганізацыі Яўген пісаў, што абдумвае ідэю дыстанцыйнага навучання ў ЕГУ.  

    У адказ, акрамя напісанага ад рукі ліста, яму даслалі некалькі старонак друкаванага тэксту з правіламі паступлення і навучання ў гэтай установе: плата за навучанне, працэдура рэгістрацыі, парадак залічэння, атэстацыі і інш.  

    Канверт вярнуўся заклеены скотчам, з пазнакай “В. не положено. См. в нутри” (арфаграфія паслання захаваная).

    Унутры быў укладзены ліст з выпіскамі з правіл аказання паслуг паштовай сувязі, Крымінальна-выканаўчага кодэксу і правіл унутранага распарадку папраўчых установаў.

    Апошні гучыць як «Асуджаным дадаткова можа быць дазволена атрыманне не больш за 2 разы на год бандэроляў з літаратурай».

    «Паводле гэтых правіл усе простыя і заказныя лісты з недазволеным укладаннем (газеты, часопісы, мастацкая і іншая літаратура, кампакт-дыскі, ручкі, стрыжні, батарэйкі, альбомы, араматызатары паветра, раздрукоўкі з Інтэрнэту і г.д.) будуць адпраўляцца назад за кошт адпраўшчыка», — інфармуе цэнзар.

    Старшыня ГА “БАЖ”, юрыст Андрэй Бастунец лічыць, што “інфармацыйны ліст” не толькі заснаваны на адвольным тлумачэнні заканадаўства, але і наўпрост скажае яго, ды і наогул не тычыцца дадзенай сітуацыі.

    - Па-першае, Васьковічу дасылалі не “бандэроль з літаратурай”, а просты ліст. Таму незразумелая спасылка на п. 129 “правіл унутранага распарадку…” Цытуючы главу 7 “Правіл аказання паслуг паштовай сувязі”, дзе пералічваюцца дазволеныя для перасылкі рэчы, невядомы цэнзар адвольна абарваў цытату. П. 43 не сканчаецца словамі “мастацкія паштоўкі”, а мае працяг: “друкаваныя рэкламна-інфармацыйныя матрыялы, схемы і іншыя”. Пра гэта ж ідзе гаворка і ў Крымінальна-выканаўчым кодэксе, на які таксама спасылаюцца ў лісце.

    Сярод забароненых для перасылкі матэрыялаў у гэтых правілах (гл.9) называюцца «друкаваныя і аўдыёвізуальныя матэрыялы, іншыя носьбіты інфармацыі, якія ўтрымліваюць звесткі, што могуць нанесці ўрон палітычным і эканамічным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, яе дзяржаўнай бяспецы, ахове здароўя і маральнасці грамадзян”, а не тыя, пра якія ідзе гаворка ў “цэнзарскім лісце”. Чым выклікала нязгоду цэнзара (а перапіска ў месцах пазбаўлення волі цэнзуруецца) інфармацыя пра правілы дыстанцыйнага навучання ў ЕГУ – невядома, – кажа Андрэй Бастунец.

    На думку юрыста Алега Агеева, забарона на атрыманне гэткай інфармацыі асуджаным парушае яго правы и не адпавядае мэце пакарання, адной з якіх з’яўляецца рэсацыалізацыя асуджанага.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці