• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Бабруйску жанчыну адправілі ў калонію за абразу Лукашэнкі

    У Бабруйску 28 студзеня адбыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Вольгі Кукушкінай. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

    Вядома, што восенню 2021 года ў жанчыны прайшоў вобшук, а затым яе асудзілі на 10 сутак арышту за перапост з «экстрэмісцкага» каналу. У тэлефоне Вольгі знайшлі выяву Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў у нацысцкай форме, што стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. Па версіі следства, гэтую выяву Вольга размясціла ў закрытым чаце больш за год таму. 

    Суддзя Андрэй Літвін прызнаў яе вінаватай і пакараў 1 годам і 6 месяцамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Жанчыну ўзялі пад варту ў зале суда, паведамляюць праваабаронцы.

    1,5 года “хатняй хіміі” — за слова “херой”

    25 студзеня суд Маладзечна і Маладзечанскага раёна вынес прысуд Сяргею Піліпаку. Яго прызналі вінаватым паводле арт.369 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — “хатняй хіміі”. Таксама суддзя Дзяніс Барэйка пастанавіў канфіскаваць у абвінавачанага кампутар. Дзяржабвінавачанне падтрымаў памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Валерый Пяркоўскі.

    Сяргей цалкам прызнаў віну. Яго прызналі вінаватым у тым, што ён абразіў участковага міліцыянта з Бабруйску Андрэя Комара: напісаў пад пастом у “Аднакласніках” слова “херой” у ягоны бок. Экспертыза прызнала каментар ненарматыўнай лексікай, ён нібыта абразіў і нанёс непапраўную шкоду гонару і рэпутацыі міліцыянта. Пост змяшчаў звесткі пра затрыманні падчас шэсця настаўніц і вучаніц, у якіх быў задзейнічаны Андрэй Комар.

    Пракурор Пяркоўскі запрасіў для Комара два гады “хатняй хіміі”, суддзя Барэйка вырашыў пакараць абвінавачанага 1,5 гадамі “хатняй хіміі”.

    Два гады «хіміі» за каментар пад фота Караніка

    26 студзеня суд Маскоўскага раёна Брэста разглядзеў справу Вячаслава Панасюка, якога абвінавачваюць у злачынстве паводле артыкула 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады». Судовае пасяджэнне ўзначаліла суддзя Марына Скалковіч.

    Вячаслава Панасюка абвінавацілі ў тым, што 6 красавіка 2021 года ў адной з сацсетак пад фатаграфіяй губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Караніка, «маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў», ён напісаў непрыстойны каментар, які «прыніжае гонар і годнасць пацярпелага».

    Суд прызнаў Вячаслава Панасюка вінаватым і на падставе арт. 369 КК РБ прысудзіў яму два гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. У адпаведнасці з ч. 1 арт. 46–1 КК РБ («Спецыяльная канфіскацыя») кампутар Вячаслава Панасюка суд пастанавіў канфіскаваць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці