• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Бярозаўскі РАУС выклікалі мясцовую журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну

    Паводле слоў журналісткі, апытанне адбылося 10 жніўня і мела дачыненне да рэпартажу на сайце “Радыё Рацыя” пра закрыццё свінафермы ў Іванаўскім раёне. 

     

    Адміністрацыйны пратакол быў складзены ў Іванаўскім РАУС і накіраваны ў  аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства Тамары Шчапёткінай — у Бярозу. У пратаколе паведамляецца, што Шчапёткіна сёлета 2 ліпеня парушыла заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, а менавіта: “здзейсніла незаконны выраб і ў далейшым распаўсюд у інтэрнэт-сетцы інтэрв’ю, не маючы акрэдытацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.

    Разгляд справы ў дачыненні да Тамары Шчапёткінай адбудзецца 15 жніўня ў судзе Іванаўскага раёна.

    З матэрыялаў справы вынікае, што начальнік аддзела аховы правапарадку Іванаўскага РАУС маёр Міхаіл Сацута выявіў на сайце “Радыё Рацыя” рэпартаж пра закрыццё свінафермы “Сухое”, а таксама відэасюжэт на YuTube “Свиней под топор, людей под забор”, – распавяла службе маніторынгу ГА “БАЖ” Тамара Шчапёткіна. Праз сведкаў маёр Сацута нібыта даведаўся, што гэтыя матэрыялы зрабіла фрылансер з Бярозы.

    Журналістка таксама паведаміла, што днямі на яе заведзена яшчэ адна адміністрацыйная справа за працу без акрэдытацыі. Гэтым разам Шчапёткінай патэлефанавалі з Баранавіцкага РАУС. “Мяне запрасілі на допыт у Баранавічы, але я адказала, што не буду марнаваць час і прапанавала перадаць пратакол у Бярозаўскі РАУС”, — кажа сябра ГА “БАЖ”.

    Паводле Тамары Шчапёткінай, гэтым разам справа тычыцца яе ўдзелу ў экскурсіі па “Залатым коле Баранавіцкага раёна”, куды журналістку запрасілі як актывістку “Таварыства беларускай мовы”. Пасля экскурсіі на сайце “Радыё Рацыя” з’явіўся адпаведны матэрыял, і ў баранавіцкай міліыі зрабілі выснову, што аўтар  — Тамара Шчапёткіна.

    Такім чынам, менш чым за месяц (пачынаючы з 16 ліпеня 2018 года) на Тамару Шчапёткіну складзены ўжо чацвёрты адміністрацыйны пратакол. Па першых двух судом Бярозаўскага раёна 3 жніўня яна была пакарана штрафам  памерам 25 велічынь, што складае 612,5 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці