• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У каго сыходзяцца думкі?

    На старонках сайту БАЖ аб гэтым пісалася неаднаразова, а плагіят у беларускіх медыях жыве і нават квітнее. І гэта дзіўна, бо, здаецца, усе ўжо навучыліся, як карыстацца не толькі Кнігай заўваг і прапановаў, але і беларускім заканадаўствам ўвогуле. Калегі, якія стала працуюць­ у СМІ, пацвердзяць: шматлікая аўдыторыя чытачоў і слухачоў даволі рэдка пагражае журналістам фізічнай расправай, а вось судом — амаль штодзённа.

    З іншага боку, у журналісцкім асяродку давер да праваахоўных і судовых інстытуцыяў вельмі нізкі. Таму спрэчныя пытанні мы неяк прызвычаіліся ці ўвогуле не вырашаць, ці вырашаць шляхам «тэлефоннага права» — гэта калі тэлефануеш знаёмаму рэдактару знаёмай газеты (ці радыё, ці сайту), каб звярнуць увагу на неэтычныя паводзіны аўтараў. А потым чакаеш на рэакцыю тых самых аўтараў. Часам чаканне сканчаецца дзіркай ад абаранка. І кожны застаецца пры сваіх інтарэсах.

    Можа, таму ў журналісцкім асяродку ўжо прызвычаіліся да некаторых інтэрнет-рэсурсаў, якія забыліся на прафесійную этыку і на закон аб аўтарскім праве? Бо пісаць лісты рэдактарам і сварыцца з калегамі, што лёгка «партызаняць» інфармацыю, выглядае змаганнем з ветранымі млынамі.

    А цікава, хто спрабаваў дзейнічаць інакш? Па закону? Таму, які існуе шмат гадоў, але да якога мы, журналісты, так і не прызвычаіліся — закону «Аб аўтарскім праве і іншых сумежных правах».

    Падчас абмеркавання новага закона «Аб СМІ» неаднаразова даводзілася чуць пытанне: якім чынам будуць адказваць за плагіят шматлікія інфармацыйнфя інтэрнет-рэсурсы? Чыноўкі слушна адказвалі: «Закон аб аўтарскім праве дзейнічае, карыстайцеся!» Але ж не карыстаемся.


    (Выява з сайту r‑52.ru)

    Вось вам свежы прыклад, знойдзены ў беларускім сегменце Жывога Журнала: журналіст найстарэйшай у Беларусі газеты «Наша Ніва» падазрае іншага журналіста вядомай газеты «Комсомольская правда в Белоруссии» у плагіяце. Ці быў там насамрэч плагіят, ці папросту думкі сышліся ў двух вядомых і досыць прафесійных журналістаў, судзіць не бяруся. Здзівіла іншае — а менавіта выраз «я думаю, што зрабіць наступным разам — проста разьбіць я..о ці ўсё ж пагутарыць?» Нібыта іншага варыянту вырашэння канфліктнай сітуацыі папросту не існуе… Добра, калі «нашанівец» вырашыць «пагутарыць», а калі іншае?

    І яшчэ адна заўвага напрыканцы: і той, і другі журналіст — сябры БАЖ. Сябры, які калісьці пагадзіліся прытрымлівацца норм прафесійнай этыкі. Недзе ў нетрах арганізацыі нават існуе Камісія па этыцы, што павінна разглядаць, у тым ліку, і такія спрэчкі…

    (P.S.: Праз дзень пасля з’яўлення гэтай публікацыі на сайце БАЖ спасылка на згаданы пост у ЖЖ перастала працаваць) 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці