У кватэры кіраўніка БелаПАН адбыўся ператрус. Алеся Ліпая павезлі на допыт у ДФР
Следчыя дзеянні праводзіць Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.
ДФР КДК: Кіраўнік агенцтва БелаПАН падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў
Алеся Липая отпустили после допроса
Пра канкрэтныя абвінавачанні ў адрас кіраўніка інфармацыйнага агенцтва пакуль невядома, бо ў кватэру нікога з калег не пускаюць. Супрацоўнікі міліцыі дзяжураць у пад’ездзе і побач з кватэрай. Тэлефон самога Ліпая адключаны. Як стала вядома, ператрус пачаўся каля 8 раніцы.
10:40 Прыехалі следчыя, з сабой прывезлі ксеракс, з якім і падняліся ў кватэру да Ліпая. Побач з домам Ліпая знаходзяцца прадстаўнікі ГА «БАЖ» — Андрэй Бастунец і Барыс Гарэцкі, а таксама праваабаронцы з ПЦ «Вясна».
У якасці панятых узялі супрацоўнікаў ЖКГ. Праваабаронца Алесь Бяляцкі прасіў яго ўзяць панятым, але міліцыянты адмовілі ў гэтым. Па стане на 14.37 да дома пачалі пад’язджаць машыны — відаць, чакаецца, што будуць выносіць рэчы з кватэры.
14:40 Ператрус у Алеся Ліпая скончыўся. Ён працягваўся больш за 6 гадзін. Самога Ліпая вывелі з будынку і павезлі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў па Мінску і Мінскай вобласці.
Некаторыя калегі накіраваліся да будынка ДФР. Вядома, што ў Ліпая забралі для следчых дзеянняў сістэмны блок кампутара.
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» працягвае сачыць за сітуацыяй.
БелаПАН — прыватнае інфармацыйнае агенцтва, мае сетку карэспандэнтаў па ўсёй Беларусі. Было заснавана яшчэ ў 1991 годзе Алесем Ліпаём.
Алесь Ліпай — Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. Першую кнігу паэзіі «Пад снегам» выдаў у 2000 годзе. У 2007 годзе выйшаў зборнік паэзіі «Рэшта».
У структуру БелаПАН уваходзіць і рэдакцыя інтэрнэт-газеты «Белорусские новости».