• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У наступным годзе БелТА атрымае з бюджэту $715 тысяч

    Колькі беларускім падаткаплацельшчыкам каштуе праца "БелТА"? 1 мільён 469 тысяч 2235 рублёў — больш за 715 тысяч долараў на год!

    Упершыню ў праекце бюджэту на наступны год апрылюдненыя меркаваныя выдаткі “Беларускага тэлеграфнага агенцтва”.

    “Дзве тысячы долараў ЗША ў дзень, уключаючы выхадныя і святочныя дні. Як думаеце, на што трацяцца такія грошы з бюджэту Беларусі, з нашага з вамі кішэні?” Пра гэта напісала ў сваім Face­book дэпутатка Ганна Канапацкая.

    Ганна Канапацкая звяртаецца да грамадскасці з пытаннямі:

    “Вы згодныя з такім фінансаваннем толькі аднаго дзяржаўнага СМІ? Якое пры гэтым яшчэ і прадае інфармацыю, за якую ўжо атрымала грошы з нашых кішэняў. Ці падтрымліваеце вы ў прынцыпе бюджэтнае фінансаванне дзяржаўных СМІ, вызначанае ня вамі, спажыўцамі інфармацыі, а кімсьці там зверху? Можа гэта фінансаванне неабходна размяркоўваць на конкурснай аснове паміж усімі СМІ?”

    Нагадаем, падчас суда над Марынай Золатавай па «Справе «БелТА»» высветліліся цікавыя асаблівасці працы «Беларускага тэлеграфнага агенцтва». Напрыклад, у «БелТА» было толькі «некалькі дзясяткаў падпісчыкаў», а паролі дасылалі «па факсе».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці