• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У сераду БТ і Беларускае радыё замоўкнуць на 6 гадзін

    У сувязі з правядзеннем прафілактычных работ 21 кастрычніка з 9.00 да 15.00 у Беларусі не будуць транслявацца праграмы тэлеканалаў "Беларусь 1", "Беларусь 2", "Беларусь 3", "Беларусь 4", "Беларусь 5", "НТВ-Беларусь", "Культура", а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, радыёстанцый "Сталіца" і "Радыус FM", паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

    «Вялікая планавая тэхнічная прафілактыка на беларускіх тэлеканалах і радыёстанцыях праводзіцца двойчы на год, — адзначылі ў прэс-службе. — Арганізуе яе Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтр у адпаведнасці з зацверджаным у пачатку года планам тэхналагічных аглядаў на перадавальным абсталяванні, якое забяспечвае эфірную трансляцыю тэлевізійных і гукавых праграм».

    Першая сёлета вялікая планавая прафілактыка праводзілася ў красавіку, дадалі ў Белтэлерадыёкампаніі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці