У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі Telegram-канал расійскага выдання Daily Storm
У абноўленым Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Мінінфарм, з’явіўся Telegram-канал спецыфичнага расійскага выдання Daily Storm (ідэнтыфікатар t.me/stormdaily). Яго змест прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» паводле рашэння суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 7 чэрвеня 2024 года.
Гэты Telegram-канал мае амаль 82 тысячы падпісчыкаў. Рэдакцыя публікуе расійскія і міжнародныя навіны, у тым ліку пра падзеі ва Украіне, паказваючы іх часцяком у праўладным ракурсе. Напрыклад, 11 чэрвеня галоўным матэрыялам стаіць тэкст з назвай «Космические цены на жилье и безработица. Жители ЕС рассказали, что принесли в их страны миллионы украинских беженцев».
Ці вось спіс самых чытаных тэкстаў гэтага сайта за апошні месяц:
Сеткавае выданне Daily Storm створана ў 2017 годзе і афіцыйна зарэгістравана расійскай Федэральнай службай нагляду ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый. Галоўны рэдактар інфармацыйнага рэсурсу — Аляксей Таразевіч.